wd wp Пошук:

Драфіныя

Драфі́ныя[1] (Otididae) — сямейства буйных наземных птушак.

Апісанне

Вялікія і сярэдніх памераў птушкі, маса 1—23 кг. Самцы большыя за самак. Апярэнне шчыльнае, разнастайнай афарбоўкі. Шыя сярэдняй даўжыні, тоўстая. Ногі моцныя, доўгія, трохпальцыя, з цвёрдымі мазолістымі падушачкамі. Хвост кароткі.

Пашырэнне

Сямейства ўключае ў сябе 26 відаў, разбітых на 11 родаў. Пашыраны ў стэпах і паўпустынях Еўразіі, Афрыкі і Аўстраліі. Ахоўваюцца, радводзяцца штучна.

Асаблівасці біялогіі

Корм разнастайны, пераважна раслінны.

У шлюбны перыяд самцы такуюць. Гняздо на зямлі, нясуць 2—5 яец.

Зноскі

  1. Напісанне Драфіныя ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.6. Мн., 1998, С.205

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Драфіныя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сямействы птушак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта