wd wp Пошук:

Charlie Hebdo

Charlie Hebdo (вымаўляецца: [ʃaʁli ɛbdo], Шарлі-Эбдо) — французскі сатырычны штотыднёвік, выходзіць па серадах. Публікуе карыкатуры, рэпартажы, дыскусіі і анекдоты, якія часта маюць непачцівы і нон-канфармісцкі тон. Займаючы левыя і свецкія пазіцыі, высмейвае палітыкаў, ультраправых і разнастайныя цэрквы. Штотыднёвік з’явіўся ў 1969 годзе і выходзіў па 1981 год, затым перастаў выпускацца, але быў адроджаны ў 1992. З 1960 года выдаваўся яго папярэднік, штомесячны часопіс «Хара-Кіры».

У наш час галоўны рэдактар Charlie Hebdo — Стэфан Шарбанье (Шарб), яго папярэднікамі былі Франсуа Кавана (1969—1981) і Філіп Валь (1992—2009).

Часопіс некалькі разоў публікаваў карыкатуры на іслам і асабіста прарока Мухамеда. Апошняй такой публікацыяй, у верасні 2012 года, стаў водгук на аматарскі фільм «Нявіннасць мусульман» і беспарадкі у арабскіх краінах з амерыканскай прысутнасцю, якія рушылі за ім[2].

1 сакавіка 2006 года часопіс апублікаваў «Маніфест дванаццаці» (фр.: Manifeste des douze) супраць новага таталітарызму — ісламізму, новай сусветнай пагрозы для дэмакратыі пасля фашызму, нацызму і сталінізму.

Напад 7 студзеня 2015 года

Асноўны артыкул: Стральба ў рэдакцыі газеты «Charlie Hebdo» 7 студзеня 2015 года падчас узброенага нападу на офіс рэдакцыі ў Парыжы былі забіты 12 чалавек. Двое нападнікаў зрабілі каля трыццаці выстралаў з аўтаматычнай зброі.[3]

Зноскі

  1. The ISSN portalParis: ISSN International Centre, 2005. — ISSN 1240-0068
  2. Charlie Hebdo publie des caricatures de Mahomet(фр.) . BMFTV. Архівавана з першакрыніцы 31 кастрычніка 2012. Праверана 7 студзеня 2015.
  3. EN DIRECT. “Charlie Hebdo” : 10 morts suite à une attaque d’hommes armés(фр.) , pure médias (7 студзеня 2015). Праверана 7 студзеня 2015.

Спасылкі

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Часопісы Францыі
Катэгорыя·Часопісы паводле алфавіта
Катэгорыя·Друкаваныя выданні, якія ўзніклі ў 1970 годзе
Катэгорыя·Сацыялістычная прэса
Катэгорыя·Сатырычныя часопісы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Часопісы на французскай мове