wd wp Пошук:

Chamaerops

Chamaerops — манатыпны род веерных пальмаў. Адзіны від — Chamaerops humilis — нізкарослае шматствольнае дрэва з кронай з веернага лісця з калючымі хвосцікамі.

Распаўсюджанне

Адзін з двух дзікарослых відаў пальмаў ў Еўропе (іншы — Phoenix theophrastii). Расце на гарыгах у Заходнім Міжземнамор’і, у Іспаніі і на поўдні Францыі.

Біялагічнае апісанне

Вышыня ствала складае ад 4 да 6 м. Лісце веернае, шырынёй 70-80 см. Кветкі аднаполыя або двухполыя, ярка-жоўтага колеру, сабраныя ў галінастыя суквецці. Цвіценне працягваецца з красавіка па чэрвень.

Выкарыстанне

Выкарыстоўваецца як дэкаратыўная расліна. З валакна лісця вырабляюць канаты, вяроўкі, мешкавіну.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Пальмавыя
Катэгорыя·Манатыпныя роды раслін
Катэгорыя·Флора Еўропы
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Расліны, апісаныя ў 1753 годзе
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання