wd wp Пошук:

Cepaea hortensis

Cepaea hortensis — від малюскаў сямейства геліцыды (Helicidae).

Біялагічнае апісанне

Вусце ракавіны светлае, у той час як у Cepaea nemoralis цёмнае. На палавым органе чатыры ці больш залозы. Ракавіна жаўтлявага колеру з карычневымі або чорнымі палосамі, дыяметрам да 25 мм.

Для віду характэрны палімарфізм. На ракавіне прысутнічаюць ад адной да пяці цёмна-карычневых розных па шырыні спіральных палос. Некаторыя асобнікі адной папуляцыі зусім не маюць палос.

Арэал

Від шырока распаўсюджаны ў многіх частках Заходняй і Цэнтральнай Еўропы. Слімакі актыўныя з сакавіка па кастрычнік, сілкуюцца ў асноўным багавіннем, таму іх не сустрэнеш як шкоднікаў ў садках.

Часта ракавіны слімакоў можна ўбачыць у так званых «кузніцах» драздоў-спевуноў (Turdus philomelos).

Экалогія

Від з’яўляецца прамежкавым гаспадаром для паразітычнага круглага чарвяка Aelurostrongylus falciformis[1].

Зноскі

  1. Roy C. Anderson: Nematode Parasites of Vertebrates: Their Development and Transmission. CABI, 2000, ISBN 9780851997865, S. 164.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Геліцыды
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай
Катэгорыя·Малюскі Еўропы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без EOL
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1774 годзе