wd wp Пошук:

Book of Demons

«Book of Demons»ізаметрычная[en] экшн[en] ролевая гульня, створаная польскай студыяй «Thing Trunk[en]». Гульня была афіцыйна выпушчана праз «Steam»[1] 13 снежня 2018 года.[2][3] Гульня першапачаткова распрацоўвалася для «Microsoft Windows», але распрацоўшчыкі паведамілі аб планах выпусціць яе і на «Xbox One».[4] «Book of Demons» ― першая частка серыі «Return 2 Games», мэта якой ― данесці класічныя хардкорныя жанры да шырокай аўдыторыі. У гульні ёсць незвычайны мастацкі стыль ― усе элементы гульні (пачынаючы з графічнага інтэрфейсу і заканчваючы монстрамі) візуалізуюцца ў выглядзе выразак з паперы[en] і элементаў усплывальнай кнігі[en], і такі стыль вызначае візуальную аснову для ўсёй серыі.[5] Гульня таксама прыўносіць у жанр некаторыя навінкі ― картачная сістэма, якая замяняе тыповыя для гэтага жанру сістэмы абсталявання і навыкаў, функцыя «Flexiscope», якая дазваляе гульцам кантраляваць працягласць гульнявога сеанса і перамяшчэнне, абмежаванае шляхам, які дадае тактычны элемент у геймплэй.[6]

Зноскі

  1. Book of Demons page on Steam platform(нявызн.) . Steam.
  2. Book Of Demons Pops Up On Early Access(нявызн.) . Rock, Paper, Shotgun (28 ліпеня 2016).
  3. F. Starzyński Book of Demons will launch on Steam Early Access on the 28th of July!(нявызн.)  (15 чэрвеня 2016).
  4. ‘Book of Demons’ hack ’n’ slash revealed, heading to Xbox One and PC exclusively”. Windows Central. 20 April 2016. https://www.windowscentral.com/book-demons-exclusively-xbox-one-and-pc. Retrieved on 2018-01-30.
  5. Making of the Paperverse, the art-style of Book of Demons(англ.) . Gamasutra.com (27 красавіка 2016).
  6. GameSpot (2016-07-24). Exclusive Preview: Book of Demons. https://www.youtube.com/watch?v=RLluNzvyhA4. Retrieved on 2018-02-06.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Action/RPG
Катэгорыя·Камп’ютарныя гульні ў жанры фэнтэзі
Катэгорыя·Камп’ютарныя гульні паводле алфавіта
Катэгорыя·Гульні для Windows
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы