wd wp Пошук:

Bonellia

Bonelliaрод марскіх беспазваночных жывёл з падкласа эхіўрыд.

Маюць зялёную афарбоўку, што абумоўлена прысутнасцю банеліна — таксічнага скурнага пігмента з групы парфірынаў. Гэта рэчыва, як мяркуецца, з’яўляецца антыбіётыкам і выкарыстоўваецца для абароны ад драпежнікаў.

Характэрны доўгі, часта раздвоены на канцы хабаток. 1 — 3 няпарныя генітальныя мяшкі. Назіраецца выразны палавы дымарфізм; невялічкія самцы паразітуюць у самках.

Зноскі

  1. Род Bonellia у Сусветным рэестры марскіх відаў (World Register of Marine Species) (англ.) (Праверана 18 мая 2022).
Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Эхіўрыды
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта