wd wp Пошук:

Blokkmonsta

Blokkmonsta (сапраўднае імя Б’ёрн Дэрпхольц, ням.: Björn Dörpholz), таксама вядомы пад псеўданімамі Dr. Faustus і Crack B.; нар. 2 жніўня 1983, Берлін) ― рэпер, прадзюсар і ўладальнік берлінскага незалежнага лэйбла Hirntot Records. Па-за хіп-хоп сцэнай, Blokkmonsta і яго музычны лэйбл сталі вядомыя ў першую чаргу дзякуючы гучным судовым працэсам.

Вядомы па чорнай масцы і наўмысна грубай манерай спеву і жорсткімі тэкстамі, часта натхнёнымі сюжэтамі фільмамі жахаў. Яго біты сфармаваныя пад моцным уплывам амерыканскага рэпа з паўдневага ўзбярэжжа.

Blokkmonsta назваў свой стыль psychokore, вызначаючы яго як паджанр ад horrorcore. Хоць апошні ў асноўным містыка-акультнага ўтрымання, psychokore больш факусуюць на рэальным гвалце, які людзі ўчыняюць адзін аднаму. Пры гэтым Blokkmonsta заўсёды настойваў на тым, што яго тэксты з’яўляюцца выключана фантазіяй і не заклікаюць да рэальнага гвалту.

Біяграфія

Мае нямецкае і рускае паходжанне. Пачаў займацца музыкай у 1998 годзе. У 2003 годзе ён быў членам берлінскага рэп-лэйбла TWB (TrueWestBlock), дзе запісаў альбом пад сваім старым псеўданімам Crack B, альбом быў афіцыйна выдадзены толькі ў 2018 годзе.

Судовыя працэсы

5 ліпеня 2007 года ў Дзюсельдорфе на выканаўца і яго паплечнікаў быў зладжаны паліцэйскі рэйд. Прычынай гэтаму была песня «Fuck Die BMpJ», у якой прысутнічаюць абразы і пагрозы на адрас члена парламента Монікі Грыфан. Гэтак жа падрабязна апісаны забойствы паліцэйскіх у песні Meine AK. У дадатак да гукавых носьбітаў, паліцыя канфіскавала некалькі адзінак зброі (якая пазней апынулася несапраўднай), уключаючы Mac-10, дэмілітарызаваныя АК-47 і 200 патронаў. Выпадак атрымаў шырокую агалоску ў грамадстве.

У заключэнні гаворыцца, што Schwartz, Blokkmonsta і Uzi парушылі наступныя параграфы крымінальнага кодэксу: § 111 (публічнае падбухторванне да злачынства), § 126 (парушэнне грамадскага парадку ў сувязі з пагрозай злачынстваў), § 131 (гвалт), § 185 (абраза), § 241 (пагроза) і § 130 (падбухторванне да бунту). 18 красавіка 2008 года ў пастанове суда былі выключаныя з продажу альбомы In drei Teufels Namen і Teufels Namen 2. Пазней гэтак жа паступілі з 1 Mai Steinschlag EP і Friss oder Stirb.

Пасля другога рэйду 9 чэрвеня 2008 года Blokkmonsta, Uzi і Schwartz былі прыцягнуты да адказнасці. Суд пастанавіў, што яны вінаватыя ў гвалце, абразах, паклёпе, падпалах і публічным падбухторванні да здзяйснення злачынстваў. 24-гадовы Томас М. (Uzi) атрымаў шасцімесячны ўмоўны тэрмін і таксама павінен прысутнічаць на семінары па барацьбе з гвалтам і адбыць 40 гадзін грамадскіх работ. Blokkmonsta быў асуджаны да дзесяці месяцаў пазбаўлення волі з выпрабавальным тэрмінам на два гады. Як прадзюсару лэйбла яму давялося так жа заплаціць 2000 еўра штрафу. 26-гадовы Рафаэль Б. (Schwartz) абышоўся штрафам у памеры 1350 €.

У студзені 2011 года Blokkmonsta, Schwartz, а так жа Dr. Jekyll зноў паўсталі перад судом, але былі апраўданыя.

Дыскаграфія

Альбомы і EP

Іншае

Dr. Faustus

Альбомы і EP

Сінглы

Зноскі

  1. Blokkmonsta // https://www.universalmusic.fr/artistes/31586031561
Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Артыкулы пра музыкантаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Берліне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1983 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 жніўня
Катэгорыя·Хіп-хоп
Катэгорыя·Музыканты Германіі
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыстычныя псеўданімы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных