wd wp Пошук:

BirdLife International

BirdLife International (раней International Council for Bird Preservation) — міжнародная арганізацыя па абароне птушак і захаванню іх асяроддзя пражывання. Уяўляе сабой таварыства няўрадавых прыродаахоўных арганізацый, якія супрацоўнічаюць паміж сабой.

Арганізацыя была заснавана ў 1922 годзе амерыканскімі арнітолагамі Томасам Гілбертам Пірсанам і Жанам Тэадорам Дэлакурам і першапачаткова называлася International Council for Bird Preservation. Пасля Другой сусветнай вайны арганізацыя спыніла працу. Яе дзейнасць была адноўлена ў 1983 годзе, а ў 1993 назва таварыства была зменена на BirdLife International.

Арганізацыя базіруецца ў Кембрыджы, аднак мае рэгіянальныя сакратарыяты на ўсіх іншых кантынентах. З 2005 года статус партнёра BirdLife International у Беларусі атрымала грамадская арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны»[1]. .

У 2007 годзе BirdLife International запусціла маштабную кампанію па выратаванні выміраючых відаў птушак. Кошт праекта склаў каля 40 мільёнаў долараў.

Прэзідэнтам арганізацыі сёння з’яўляецца прынцэса ТакамадоНяпэўнае слова, член японскай імператарскай сям’і.

Зноскі

  1. Аб АПБ - Гісторыя АПБ(нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 26 снежня 2009. Праверана 15 ліпеня 2012.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Міжнародныя арганізацыі
Катэгорыя·Экалагічныя арганізацыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы, якія патрабуюць канкрэтызацыі
Катэгорыя·Ахова жывёл