wd wp Пошук:

Bastille

«Bastille» (стылізавана як BΔSTILLE) — англійскі інды-рок гурт, заснаваны ў Лондане ў 2010 годзе. Першапачаткова ствараўся ў якасці сольнага праекта спевака, прадзюсара і аўтара песень Дэна Сміта, які пазней і вырашыў стварыць гурт.

Пра гурт

Назва гурта звязана з Днём узяцця Бастыліі, таму што Дэн Сміт нарадзіўся ў гадавіну яго святкавання — 14 ліпеня.

Дэбют Bastille адбыўся ў чэрвені 2011 года з бісайдам «Flaws» / «Icarus», які быў выпушчаны на незалежным лэйбле Young & Lost Club. Гурт звярнуў на сябе ўвагу пасля таго, як павыкладываў у Сеціва некалькі дадатковых трэкаў, якія дапамаглі атрымаць падтрымку ў яго развіцці. У Bastille атрымалася выступіць на некалькіх буйных брытанскіх фестывалях, у тым ліку на Glastonbury, Isle of Wight і Blissfields.

27 красавіка 2012 года Bastille дэбютуюць на Virgin Records з сінглам «Overjoyed»[2]. Далей выйшлі сінглы «Bad Blood», «Flaws» і «Pompeii». Менавіта «Pompeii» прынёс поспех гурту і дасягнуў 2-га месца ў афіцыйным хіт-парадзе сінглаў Вялікабрытаніі[3], а таксама заняў 1-ае месца ў чарце Шатландыі. 4 сакавіка 2013 года адбыўся рэліз дэбютнага альбома Bad Blood, які дасягнуў вяршыні чарта альбомаў Вялікабрытаніі[4]. 17 ліпеня таго ж года гурт выпускае ў якасці сінгла «Things We Lost In The Fire».

Склад гурта

Дыскаграфія

Студыйныя альбомы

Сінглы

Відэакліпы

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 https://www.stavernfestivalen.no/program/
  2. Overjoyed Bastille release debut Virgin single(нявызн.). EMI Music. Архівавана з першакрыніцы 6 чэрвеня 2013. Праверана 6 чэрвеня 2013.
  3. 2013 Top 40 Official UK Singles Archive(нявызн.). The Official Charts Company. Архівавана з першакрыніцы 6 чэрвеня 2013. Праверана 6 чэрвеня 2013.
  4. 2013 Top 40 Official UK Albums Archive(нявызн.). UK Albums Chart. Архівавана з першакрыніцы 6 чэрвеня 2013. Праверана 6 чэрвеня 2013.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Карыстальнікі YouTube
Катэгорыя·Музычныя калектывы паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Музычныя калектывы Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра музычныя калектывы без ілюстрацый
Катэгорыя·Карыстальнікі Twitter
Катэгорыя·Рок-гурты Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Карыстальнікі Facebook