Bakuman (яп.: バクマン。) — манга ад стваральнікаў «Сшытка смерці» Цугумі Обы і Такэсі Абаты. Першы выпуск Bakuman быў апублікаваны ў часопісе «Weekly Shonen Jump» 11 жніўня 2008[1]. З 2 кастрычніка 2010 г. па 30 сакавіка 2013 г. выйшлі тры сезоны анімэ-адаптацыі сюжэту. У красавіку 2012 года манга была афіцыйна завершана.
Машыра Марытака па прапанове свайго аднакласніка Акіта Такагі вырашае стаць мангакай. З адабрэння сваякоў у якасці майстэрні яны пачынаюць выкарыстоўваць кватэру памерлага мангакі, дзядзькі Марытакі Масіра Набухіра, які быў закаханы ў маму аднакласніцы Марытакі і Такагі, у якую закаханы Морытака. Даведаўшыся, што Адзука, любімая Марытакі, хоча стаць сэйю і агучваць ролі ў анімэ, Марытака выпадкова прапануе ёй ажаніцца пасля таго, як Адзука стане сэйю і агучыць галоўную ролю ў анімэ Марытакі. Адзука згаджаецца. Марытака прымае прапанову Такагі стаць яго напарнікам і маляваць мангу.