wd wp Пошук:

Anime News Network

Anime News Network (англ. «Сетка навін анімэ», скарочана ANN) — англамоўны вэб-сайт, прысвечаны анімэ-індустрыі. На ім публікуюцца навіны анімэ, мангі, папулярнай японскай музыкі і нататкі, звязаныя з культурай отаку ў Паўночнай Амерыцы і Японіі, а таксама — зрэдку — у астатніх частках свету[4]. На сайце размяшчаюцца аглядныя артыкулы, дзейнічае вэб-форум і энцыклапедыя, якая змяшчае вялікую колькасць інфармацыі пра анімэ і мангу ад японскіх і англійскіх вытворцаў, пра незразумелыя тэрміны, саўндтрэкі, даступныя кароткія апісанні сюжэту і карыстальніцкі рэйтынг[5].

Гісторыя

Сайт был заснаваны Джасцінам Сэвакісам (англ. Justin Sevakis) у ліпені 1998 года. У мае 2000 г. да каманды далучыўся бягучы галоўны рэдактар Крыстафер МакДональд (англ. Christopher Macdonald), які замяніў мінулага рэдактара Айзэка Александэр (англ. Isaac Alexander). 7 верасня 2004 года амерыканскі тэлеканал Sci Fi Channel назваў Anime News Network сайтом тыдня. Па стане на люты 2008 года, ANN займае другі радок у рейтынгу 25-ці лепшых сайтаў паводле версіі Active Anime. Акрамя таго, сайт ўдзельнічае ў выданні часопіса Protoculture Addicts[6].

Зноскі

  1. Кто управляет ANN?(англ.) . FAQ. Anime News Network. Праверана 19.08.2008.
  2. Staff List(нявызн.). Anime News Network (6 мая 2007). Праверана 19.08.2008.
  3. Alexa Internet — 1996. Праверана 28 лістапада 2017.
  4. Што такое ANN?(англ.) . FAQ. Anime News Network. Праверана 19.08.2008.
  5. Dellamonica, A.M. Сайт тыдня — Anime News Network(англ.)  (недаступная спасылка). Sci Fi Weekly. SciFi.com (7 сентября 2004 года). Архівавана з першакрыніцы 26 лютага 2009. Праверана 19.08.2008.
  6. Protoculture Addicts (18 сентября 2004 года). Anime News Network and Protoculture Addicts Join Forces. Прэс-рэліз. Праверана 2008-01-22.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Інтэрнэт-СМІ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сайты, якія з’явіліся ў 1998 годзе
Катэгорыя·Сайты пра анімэ
Катэгорыя·Сайты паводле алфавіта
Катэгорыя·Анімэ