wd wp Пошук:

BadComedian

BadComedian (сапраўднае імя — Яўген Уладзіміравіч Бажэнаў[1]; нар. 24 мая 1991 года, Стэрлітамак, Башкартастан, РСФСР, СССР[2]) — расійскі відэаблогер і кінакрытык. Аглядальнік кінафільмаў. BadComedian — псеўданім Яўгена Бажэнава і назва яго асноўнага канала на YouTube.

Стварае крытычныя агляды, у асноўным, на расійскія фільмы, радзей — на амерыканскія, індыйскія і ўкраінскія. Першы агляд быў апублікаваны на YouTube 28 сакавіка 2011 года[3]. Часам выкладвае станоўчыя агляды на асобны канал EvgenComedian[4]. Супрацоўнічаў з CarambaTV. Рэгулярна падвяргае крытыцы камедыі Жоры Крыжоўнікава і кінакампаніі Enjoy Movies, а таксама фільмы Аляксандра Неўскага і Рэні Харлін. У 2015—2017 гадах выходзіў праект «BadTrip», у якім Яўген Бажэнаў падарожнічае па месцах у ЗША, дзе былі зняты вядомыя галівудскія фільмы і серыялы[5]. У сваёй творчасці арыентаваўся на амерыканскіх блогераў Nostalgia Critic і The Spoony Experiment[6]. Псеўданім BadComedian — спалучэнне імя персанажа Камедыянт з фільма «Захавальнікі» і словы «дрэнны», якое азначала, што Бажэнаў лічыць свае агляды больш саркастычнымі, чым гумарыстычнымі[7].

Зноскі

  1. Буторин, Артём.. Евген BadComedian: «Капелло — итальянский Михалков. Оба снимают плохо за большие деньги» (нявызн.). eurosport.ru. Eurosport (7 чэрвеня 2015). Праверана 1 сакавіка 2017.
  2. Кремер, Лика; Севрюгин, Виктор. BadComedian: «Выиграют только пошлые комедии и госзаказы». О квотах на российские фильмы (нявызн.). tvrain.ru. «Дождь» (8 кастрычніка 2015). Праверана 1 сакавіка 2017.
  3. Нейман, Анна. Евгений Баженов, кинокритик BadComedian: «В России с авторскими правами все очень странно» (нявызн.). afisha.74.ru. 74.ру (22 мая 2014). Праверана 1 сакавіка 2017.
  4. Шилина, Виктория. 5 YouTube каналов о кино, на которые вам стоит подписаться (нявызн.) (недаступная спасылка). playfactor.ru. Playfactor (5 верасня 2016). Архівавана з першакрыніцы 2 сакавіка 2017. Праверана 1 сакавіка 2017.
  5. Буланов, Алексей. Вышла пилотная серия комедийного шоу «BadTrip» (нявызн.). sub-cult.ru. «Субкультура» (28 верасня 2015). Праверана 1 сакавіка 2017.
  6. Свирина, Ольга. BadComedian: «Ненавижу все свои обзоры» (нявызн.). ellegirl.ru. Elle (8 сакавіка 2015). Праверана 12 сакавіка 2017.
  7. Евгений Баженов — биография и сколько зарабатывает BadComedian (нявызн.) (недаступная спасылка). yakonkurent.com. YaKonkurent. Архівавана з першакрыніцы 2 сакавіка 2017. Праверана 1 сакавіка 2017.
Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1991 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Блогеры
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 мая
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Выпускнікі Расійскага дзяржаўнага гандлёва-эканамічнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў СССР