wd wp Пошук:

BMW E65

BMW 7-й серыі (E65/E66/E67/E68)BMW 7-й серыі (E65/E66/E67/E68) на ВікісховішчыАгульныя даныя

Вытворца: Bayerische Motoren Werke AG
Выпуск: 20012008
Зборка:  ФРГ
 Мексіка
 Расія
 Тайланд
[Дызайн](/Дызайн "Дызайн")
Тып(ы) кузавы: 4‑дзв. седан (4‑месн.)
[Трансмісія](/Трансмісія "Трансмісія") 6-хутк. [АКПП](/АКПП "АКПП")ХарактарыстыкіМасава-габарытныя
Даўжыня: E65 — 5040 мм
E66 — 5180 мм
Шырыня: 1900 мм
Вышыня: E65 — 1490 мм
E66 — 1480 мм
Колавая база: E65 — 2990 мм
E66 — 3130 мм
Каляіна пярэдняя: 1586 мм
Каляіна задняя: 1590 мм
На рынку
Папярэднік
Папярэднік
Пераемнік
Пераемнік
Падобныя мадэлі: Audi A8, Mercedes-Benz S-Class, Jaguar XJ, Lexus LS
Сегмент: F-сегмент
Іншае
Дызайнер: Адрыян ван Хаайдонк(англ.) бел. (1998)
Крыс Бэнгл(англ.) бел.

BMW E65/E66 — завадскі індэкс кузава 7-й серыі BMW, які выпускаўся з 2001 па 2008 год. За сем гадоў было выраблена прыкладна 330 000 машын.[1]

У 1997 годзе Крыс Бэнгл правёў сустрэчу з дызайнерамі экстэр’ера з DesignworksUSA, дзе агучыў сваё бачанне новага аўтамабіля. Ён выкарыстаў такія выразы, як “рывок у дызайне” (design leap) і “топавы прадукт” (top-of-the-line product). У выніку было адабрана 12 эскізаў для маштабных мадэляў, з якіх пакінулі толькі пяць. Да заканчэння конкурсу было падрыхтавана тры поўнапамерных пластылінавых макета.[2] Перамогу атрымала праца Адрыяна ван Хойданка.

2001—2005

Прэзентацыя аўтамабіля адбылася ў даследчым цэнтры FIZ у Мюнхене за два месяцы да афіцыйнай прэм’еры на аўтасалоне 2001 года ў Франкфурце-на-Майне. Часопіс «Тайм» назваў яго адным з 50 горшых аўтамабіляў усіх часоў[3], тым не менш, ён стаў самым прадаваным BMW 7-й серыі за ўвесь перыяд вытворчасці.

На старце продажаў, у лістападзе 2001 года, былі даступныя толькі мадэлі з рухавікамі 735i і 745i. У красавіку 2002 года з’явіліся мадэлі з павялічанай да 140 мм колавай базай — 735Li і 745Li. Некалькі месяцаў пасля, лінейку рухавікоў дапоўнілі дызельнымі варыянтамі — 730d і 740d. Вясной 2003 года з’явілася яшчэ дзве мадэлі — 730i і 760i.

BMW 7-й серыі, акрамя тэхналагічных навінак мінулага, абзавялася і новымі сістэмамі, сярод якіх можна адзначыць Vanos — сістэму, якая рэгулюе ход упускных клапанаў. Яе выкарыстанне дазволіла знізіць спажыванне паліва і таксічнасць адпрацаваных газаў; павысіць дынамічныя характарыстыкі.

Усе сілавыя агрэгаты абсталёўваліся шасціступеньчатамі АКПП фірмы ZF, якія з’явіліся на серыйных аўтамабілях упершыню ў свеце. Кіраванне рэжымамі (аўтаматычны рэжым, задні ход, паркінг, нейтраль) каробкі перадач ажыццяўлялася з дапамогай рычага, размешчанага пад рулём. Таксама прысутнічала магчымасць пераключэння перадач уручную, выкарыстоўваючы клавішы на рулявым коле.

Чацвёртае пакаленне BMW 7-й серыі выпускалася толькі з заднім прывадам.[4] У базавай камплектацыі аўтамабіль аснашчаўся пасіўнай падвескай (пярэднія стойкі McPherson; ззаду — шматрычагавая падвеска[1]), але за дадатковую плату з’яўлялася магчымасць абзавесціся сістэмамі Dynamic Drive (актыўныя стабілізатары папярочнай устойлівасці пярэдняй і задняй падвесак для зніжэння бакавога нахілу) і EDC (сістэма рэгулявання калянасці амартызатараў, мае два рэжыму: камфорт і спорт). Таксама мелася магчымасць усталяваць заднюю пнеўмападвеску, якая падтрымлівае пастаянны кліранс па-за залежнасці ад нагрузкі на заднюю вось.

Дапамогу ў кіраванні аўтамабілем кіроўцу аказваюць некалькі сістэм:[5]

Адным з унікальных новаўвядзенняў стала з’яўленне сістэмы iDrive, здольнай замяніць шматлікія органы кіравання сэрвіснымі прыладамі. Сістэма ўяўляе сабой камп’ютар, кіраваны адным адзіным кантролерам, размешчаным на цэнтральнай кансолі. З яго дапамогай можна перамяшчацца па меню сістэмы, якое разбіта на восем катэгорый:

Сістэма iDrive была распрацавана кампаніяй Siemens і кіравалася аперацыйнай сістэмай Windows CE.[6]

Для аздаблення салона аўтамабіля выкарыстоўвалася чорная вішня або ясень.[7] Сядзенні пярэдніх пасажыраў аснашчаліся электрычным прывадам. Апцыянальна былі даступныя сядзенні падвышанай камфортнасці (яны мелі дадатковыя рэгуляванні: падкаленная апора, паяснічная апора, шырыня спінкі, плечавая апора, вышыня падгалоўніка) або спартыўныя сядзенні (дадатковыя рэгуляванні: падкаленная апора, вышыня падгалоўніка). Акрамя таго і заднія і пярэднія сядзенні маглі мець ацяпленне, вентыляцыю і масаж. У якасці абшыўкі прапаноўваліся некалькі варыянтаў скуры і велюр.

Бяспеку пасажыраў пры сутыкненні забяспечвалі шэсць падушак бяспекі (франтальныя падушкі бяспекі для вадзіцеля і пярэдняга пасажыра, а таксама пярэднія і заднія бакавыя падушкі бяспекі). Мелася магчымасць устаноўкі дадатковых пярэдніх і задніх галаўных падушак бяспекі.

У аўтамабіля адсутнічае стаяначны тормаз у традыцыйным яго разуменні — няма ні рычага на цэнтральнай кансолі, ні педалі. Стаяначны тормаз актывіруецца націскам адмысловай кнопкі на панэлі прыбораў. Такі тормаз здольны спыніць аўтамабіль у выпадку адмовы асноўнай тармазной сістэмы.[8]

Асаблівасці аўтамабіля:[5]

2005—2008 (рэстайлінг)

У 2005 годзе BMW перажыла рэстайлінг. Змены насілі комплексны характар і закранулі не толькі вонкавы выгляд аўтамабіля, але і тэхнічную частку.

У пярэдняй часці аўтамабіля перапрацавалі дызайн фар, бампера і рашоткі радыятара. Задняя кромка капота была прыпаднятая на 20мм. У задняй частцы кузава, на змененай крышцы багажніка, з’явіліся дадатковыя ліхтары. Стоп-сігналы сталі адаптыўнымі (іх яркасць залежыць ад інтэнсіўнасці тармажэння), а каляіна задніх колаў павялічылася на 14мм.[9]

Галоўным новаўвядзеннем у інтэр’еры можна назваць перапрацаваную сістэму iDrive. Змянілася форма кантролера і з’явілася клавіша «menu», націск якой выклікае галоўную старонку меню. Таксама змяніўся крой сядзенняў, а органы кіравання на пярэдняй панэлі атрымалі храмаваную акантоўку. Новая мультымедыя-сістэма акрамя DVD-дыскаў і тэлепраграм дазваляе глядзець і лічбавае тэлебачанне (DVB-T).[9] Чорную вішню ў аздабленні замяніў амерыканскі арэх.[7]

Уся лінейка матораў, за выключэннем 760i, падвергнулася мадэрнізацыі. Маторы 745i і 735i саступілі месца 750i і 740i адпаведна, а дызельны 745d замяніў 740d. У верасні 2005 года з’явілася першая падоўжаная версія з дызельным рухавіком — 730Ld.

У якасці дадатковых опцый з’явіліся:

Рухавікі да рэстайлінгу (2001—2005)

730i/730Li 735i/735Li 745i/745Li 760i/760Li 730d 740d
Пазначэнне рухавіка M54B30 N62B36 N62B44 N73B60 M57D30TÜ M67D40TÜ
Аб'ём рухавіка 2.979 см³ 3.600 см³ 4.398 см³ 5.972 см³ 2.993 см³ 3.901 см³
Тып рухавіка і колькасць цыліндраў Р6-бензінавы V8-бензінавы V12-бензінавы Р6-дызельны V8-дызельны
Клапанаў 24 32 48 24 32
Ступень сціску 10,2 : 1 10,5 : 1 11,3 : 1 18,0 : 1
Магутнасць 170 кВт (231 к.с.)

пры 5.900 аб./хв.

200 кВт (272 к.с.)

пры 6.200 аб./хв.

245 кВт (333 к.с.)

пры 6.100 аб./хв.

327 кВт (445 к.с.)

пры 6.000 аб./хв.

160 кВт (218 к.с.)

пры 4.000 аб./хв.

190 кВт (258 к.с.)

пры 4.000 аб./хв.

Круцільны момант 300 Н·м пры 3.500 аб./хв. 360 Н·м пры 3.700 аб./хв. 450 Н·м пры 3.600 аб./хв. 600 Н·м пры 3.950 аб./хв. 500 Н·м пры 2.000 аб./хв. 600 Н·м пры 1.900 аб./хв.
КПП 6-ступеньчатая, аўтаматычная
Максімальная хуткасць 237 км/г 250 км/г (абмежаваная электронікай) 235 км/г 250 км/г (абмежаваная электронікай)
Разгон, 0-100 км/г 8,1 сек. 8,3 сек. 7,5 сек.; 7,5 сек. 6,3 сек.; 6,3 сек. 5,5 сек.; 5,6 сек. 8,0 сек. 7,4 сек.
Тып прываду Задні
Поўная масса 1.805 кг, 1.835 кг 1.935 кг, 1.975 кг 1.945 кг, 1.985 кг 2.090 кг, 2.225 кг 1.975 кг 2.090 кг
Расход паліва (змешаны цыкл) 10,7; 10,8 л/100 км 10,7; 10,9 л/100 км 10,9; 11,2 л/100 км 13,0; 13,7 л/100 км 8,6 л/100 км 9,8 л/100 км

Рухавікі пасля рэстайлінгу (2005—2008)

730i/730Li 745i/745Li 750i/750Li 760i/760Li 730d/730Ld 745d
Пазначэнне рухавіка N52B30 N62B44 N62B48 N73B60 M57D30TÜ2 M67D44
Аб'ём рухавіка 2.996 см³ 4.398 см³ 4.799 см³ 5.972 см³ 2.993 см³ 4.423 см³
Тып рухавіка і колькасць цыліндраў Р6-бензінавы V8-бензінавы V12-бензінавы Р6-дызельны V8-дызельны
Клапанаў 24 32 48 24 32
Ступень сціску 10,7 : 1 10,5 : 1 11,3 : 1 17,0 : 1
Магутнасць 190 кВт (258 к.с.)

пры 6.600 аб./хв.

245 кВт (333 к.с.)

пры 6.300 аб./хв.

270 кВт (367 к.с.)

пры 6.300 аб./хв.

327 кВт (445 к.с.)

пры 6.000 аб./хв.

170 кВт (231 к.с.)

пры 4.000 аб./хв.

242 кВт (330 к.с.)

пры 3.800 аб./хв.

Круцільны момант 300 Н·м пры 2.500 аб./хв. 390 Н·м пры 3.500 аб./хв. 490 Н·м пры 3.400 аб./хв. 600 Н·м пры 3.950 аб./хв. 520 Н·м пры 2.000-2.750 аб./хв. 750 Н·м пры 1.900-2.500 аб./хв.
КПП 6-ступеньчатая, аўтаматычная
Максімальная хуткасць 244 км/г 250 км/г (абмежаваная электронікай) 238 км/г 250 км/г (абмежаваная электронікай)
Разгон, 0-100 км/г 7,8 сек.; 7,9 сек. 6,8 сек.; 6,9 сек. 5,9 сек.; 6,0 сек. 5,5 сек.; 5,6 сек. 7,8 сек.; 7,9 сек. 6,6 сек.
Тып прываду Задні
Поўная масса 1.880 кг, 1.910 кг 1.970 кг, 2.010 кг 1.985 кг, 2.025 кг 2.180 кг, 2.255 кг 1.975 кг, 2.015 кг 2.115 кг
Расход паліва (змешаны цыкл) 10,1 л/100 км 11,2 л/100 км 11,4 л/100 км 13,6 л/100 км 7,9 л/100 км 9,0 л/100 км

Версіі і мадыфікацыі

Чацвёртае пакаленне BMW 7-й серыі выпускалася ў чатырох мадыфікацыях:

аўтамабіль мае ступень абароненасці B7 па стандартах BRV 1999, DIN EN 1063 і DIN EN 152223-1. Абсталяваны аўтаматычнай сістэмай пажаратушэння, датчыкамі газавай атакі, сістэмай падачы свежага паветра, запасам кіслароду для знаходжання пад вадой, радыёмаяком і г. д. Маецца магчымасць запуску рухавіка з адлегласці ў 150 м, каб засцерагчы сябе ад выпадку падрыву аўтамабіля, шляхам устаноўкі ў яго выбухоўкі. Шыны, вырабленыя па тэхналогіі Run Flat, дазваляюць пераадолець дыстанцыю ў 50 км з хуткасцю да 80 км/г пры пашкоджанні ўсіх колаў. Дно пад сядзеннямі пярэдніх пасажыраў здольна вытрымаць дэтанацыю двух ручных гранат.[10]

BMW Individual[11]

Мадыфікацыя, якая прапануе дадатковыя варыянты афарбоўкі кузава і аздаблення салона.

Alpina B7

Мадыфікаваная кампаніяй Alpina кароткабазная BMW 750i. Выраблялася на той жа зборачнай лініі ў Дзінгольфінге, што і серыйная мадэль.[12] BMW of North America, LLC прапанавала для ЗША абмежаваную серыю Alpina B7 у колькасці 800 штук, якія былі хутка распрададзеныя.[13]

Аб'ём рухавіка Тып рухавіка, колькасць цыліндраў Магутнасць Круцільны момант Разгон, 0—100 км/г Максімальная хуткасць Выдатак паліва (змяшаны цыкл) Поўная маса
4398 см3 V8-бензінавы 368 кВт (500 к. с.)

пры 5500 аб/хв.

700 Н·м пры 4250 аб/хв. 4,9 с 300 км/г 12,8/100км

SuperPlus

1960 кг

Арыгінальныя аксэсуары[14]

Калекцыйныя мадэлі

Японская кампанія Kyosho выпускала некалькі мадыфікацый маштабных мадэляў BMW 7-й серыі. Калекцыйныя мадэлі мелі пышную якасць выканання з захаваннем усіх прапорцый; адкрываючыяся дзверы, капот, багажнік; высокую дэталізацыю салона, рухавіка і шасі, а таксама колы, якія рухаюцца пры павароце руля.

Спіс мадэляў у маштабе 1/18:

Зноскі

  1. 1 2 Дыяметр развароту Архівавана 4 мая 2014.
  2. Online Extra: An Interview with BMW’s Chief Designer
  3. The 50 Worst Cars of All Time
  4. Шапачна знаёмства
  5. 1 2 Мядзведзеў. М. Марс атакуе // Лімузін. — люты 2002 г.
  6. Microsoft Technology Hits the Road in BMW 7 Series
  7. 1 2 БУДОЎЛЯ СТАГОДДЗЯ
  8. Чорны крумкач Архівавана 17 мая 2014.
  9. 1 2 Звышновая Архівавана 6 мая 2014.
  10. СІЦЫЛІЯНСКАЯ АБАРОНА
  11. BMW Individual 7 Series Sedan
  12. 2007 BMW Alpina B7 - Road Test
  13. 7-series [E6x]
  14. BMW 7 Series accessories - older models
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Аўтамабілі 2000-х
Катэгорыя·Седаны
Катэгорыя·Аўтамабілі BMW
Катэгорыя·Аўтамабілі, прадстаўленыя ў 2001
Катэгорыя·Аўтамабілі паводле алфавіта
Катэгорыя·Аўтамабілі сегмента F