BMW 6 серыі (E63/E64)BMW 6 серыі (E63/E64) на ВікісховішчыАгульныя даныя
Вытворца: | Bayerische Motoren Werke AG |
Выпуск: | 2003—2010 |
Зборка: | ФРГ Егіпет |
Тып(ы) кузавы: | 2‑дзв. купэ (4‑месн.) 2‑дзв. кабрыялет (4‑месн.) |
Платформа: | BMW E60 |
Даўжыня: | 4820 мм |
Шырыня: | 1855 мм |
Вышыня: | 1374 мм |
Колавая база: | 2780 мм |
Маса: | 1650–1995 кг |
Папярэднік |
Пераемнік |
Падобныя мадэлі: | Jaguar XK |
Сегмент: | S-сегмент |
Дызайнер: | Адрыян ван Хаайдонк(англ.) бел. (экстэр'ер) Дэвід Карп (інтэр'ер) |
BMW E63/E64 — завадскі індэкс кузава другога пакалення 6-й серыі BMW, які выпускаўся з 2003 па 2010 год.
У 1989 годзе 6-серыя была заменена на 8-серыю, але ў канцы 2003 года 6-серыя была адроджана ў версіях купэ і кабрыялет на платформах BMW E63 і BMW E64 адпаведна. Гэтыя мадэлі мелі дзве версіі рухавікоў: 3.0-літровая (2996 см3) радная «шасцёрка» магутнасцю 258 «каней» пры 6600 аб/хв. і круцільным момантам 300 Нм пры 2500—4000 аб/хв. (у мадэлі 630i) і 4.4-літровы (4398 см3) V8 магутнасцю 333 конскіх сіл пры 6100 аб/хв. і 450 ньютан-метрамі моманту пры 3600 аб/хв. (у мадэлі 645Ci). Адкрытыя версіі называюцца 630i Cabriolet і 645Ci Cabriolet.
V8 у мадэлі 645Ci гэта рухавік N62, гэтак жа як у мадэлях 545i і 745i, з сістэмай змянення часу (biVANOS) і ступені (VALVETRONIC) адчынення клапанаў плюс пераменная даўжыня ўпускнога тракту. Гэты рухавік цалкам алюмініевы і мае па 4 клапана на цыліндр. 6 серыя аснашчалася 6-хуткаснай аўтаматычнай трансмісіяй Steptronic, ці 6-хуткаснай секвентальнай каробкай перадач SMG. У 2006 мадэльным годзе BMW перайменавала 645Ci на 650i. Прычынай гэтай змены стала павелічэнне аб’ёму рухавіка.
У адрозненне ад новых мадэляў 5-й і 7-й серый дызайн новай 6-й серыі быў станоўча успрыняты супольнасцю BMW, за выключэннем большасці ўладальнікаў E24. Новая 6-серыя праектавалася падобнай на акулу, і яна сапраўды яе нагадвала. Неардынарны дызайн задняй частцы выглядаў значна лепш, чым на іншых BMW.
У 2005 годзе была прадстаўлена новая версія M6. Яна аснашчалася аналагічным з мадэллю M5 рухавіком S85 (507 к.с.) і трансмісіяй.
У 2007 годзе адбыўся фэйсліфт 6-серыі.
BMW E63 на Вікісховішчы |
BMW E64 на Вікісховішчы |