wd wp Пошук:

Avicii

Цім Берглінг (Tim Bergling) — шведскі дыджэй і музычны прадзюсар, найбольш вядомы пад сцэнічным імем Avicii (ɅVICII◢ ◤). Ён таксама выкарыстоўваў псеўданімы Цім Берг і Том Хангс. Avicii праславіўся ў 2010 годзе дзякуючы сінглам «My Feelings for You», «Seek Bromance», «Blessed» і «Levels». Паводле даных часопіса Forbes, у 2013 годзе ён уваходзіў у дзясятку самых высокааплатных дыджэяў свету з гадавым даходам у 20 млн долараў[2].

Біяграфія

Цім Берглінг нарадзіўся ў 1989 годзе ў Стакгольме[3]. Ён пачаў кар’еру, зрабіўшы рэмікс на музычную тэму з відэагульні Lazy Jones, і пазней запісаў уласны трэк «Lazy Lace», які неўзабаве быў выпушчаны на Strike Recordings. На яго музыку паўплывалі ў прыватнасці Basshunter,[4] Лейдбэк Люк, Стыў Анжэла, Tocadisco, Daft Punk, Эрык Прыдз і Аксвел. Выйграўшы прыз праграмы Піта Тонга Fast Trax, Avicii атрымаў шмат прапаноў і ў красавіку 2008 года выпусціў трэк «Manman» на лэйбле Тонга Bedroom Bedlam[3]. У маі таго ж года ён падпісаў кантракты з At Night Management і Vicious Grooves.

Улетку 2011 года брытанская спявачка Леона Льюіс прадставіла песню «Collide», у якасці інструментальнага складніка якой быў выкарыстаны ўрывак з трэка Avicii «Penguin», выкананага ім на канцэртах з канца 2010 года. Дазвол на семпліраванне не быў атрыманы, і пасля скандалу з абвінавачваннямі ў плагіяце і пагрозамі судовага разгляду сінгл Льюіс быў выпушчаны з указаннем Avicii як суаўтара[5]. Увосень таго ж года яго сінгл «Levels» стаў міжнародным хітом: у Вялікабрытаніі, Аўстрыі і Германіі яму ўдалося ўвайсці ў дзясятку, а ў роднай Швецыі дыджэй упершыню заняў вяршыню чарта[6]. Гэты трэк быў пакладзены таксама ў аснову песні Флоу Райды «Good Feeling», якая карысталася вялікай папулярнасцю ва ўсім свеце і займала перхнія пазіцыі ў музычных чартах. У рэйтынгу часопіса DJ Magazine за 2011 год Avicii падняўся з 39-га на шостае месца, а ў наступным годзе ўвайшоў у першую тройку[7].

На 54-й цырымоніі «Грэмі» ён разам з Дэвідам Гетам былі намінаваны ў катэгорыі «Лепшы танцавальны запіс» за іх сумесны трэк «Sunshine»[8]. У 2013 годзе яшчэ адну намінацыю на «Грэмі» атрымаў яго трэк «Levels» як лепшы танцавальны запіс.

Памёр у Амане 20 красавіка 2018 года[9].

Зноскі

  1. https://stoppapressarna.se/svenskt/varldsexklusivt-har-ligger-avicii-begrav
  2. The World’s Highest-Paid DJs 2013 (нявызн.) (недаступная спасылка). Forbes. Архівавана з першакрыніцы 22 лютага 2014. Праверана 14 лютага 2014.
  3. 1 2 O’Brien, Jon.. Avicii: Biography(англ.) . AllMusic. Rovi. Архівавана з першакрыніцы 23 верасня 2012. Праверана 31 мая 2012.
  4. Torbjörn Ek. “Boten Anna” fick Avicii att börja göra musik(шведск.) . Aftonbladet (26 лістапада 2021). Архівавана з першакрыніцы 26 лістапада 2021.
  5. Halliday, Josh.. Leona Lewis resolves legal dispute with Swedish DJ over new single(англ.) . guardian.co.uk (16 жніўня 2011). Архівавана з першакрыніцы 23 верасня 2012. Праверана 31 мая 2012.
  6. Discography Avicii(англ.) . swedishcharts.com. Hung Medien. Архівавана з першакрыніцы 23 верасня 2012. Праверана 31 мая 2012.
  7. Top 100 DJs(англ.)  (недаступная спасылка). DJ Mag. Архівавана з першакрыніцы 28 кастрычніка 2012. Праверана 20 кастрычніка 2012.
  8. 54th Annual GRAMMY Awards Nominees And Winners(англ.) . Grammy.com. The Recording Academy. Архівавана з першакрыніцы 1 чэрвеня 2012. Праверана 1 чэрвеня 2012.
  9. Шведский диджей Avicii умер в 28 лет(руск.) . BBC (20 красавіка 2018). Праверана 20 красавіка 2018.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Пераможцы World Music Awards
Катэгорыя·Памерлі 20 красавіка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-спасылкай, перададзенай у Модуль:URL
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1989 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 верасня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Музычныя прадзюсары Швецыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Стакгольме
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са складаным уваходам у Модуль:URL
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Музыканты Швецыі
Катэгорыя·Памерлі ў Маскаце
Катэгорыя·Дыджэі
Катэгорыя·Памерлі ў 2018 годзе
Катэгорыя·Рэміксеры
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пахаваныя ў лене Стакгольм