wd wp Пошук:

Atypus affinis

Atypus affinis — від мігаламорфных павукоў з сямейства Atypidae, распаўсюджаны ў Еўропе і Паўночнай Афрыцы.

Апісанне

Афарбоўка цела Atypis affinis аднакаляровая чорная ці карычневая. Даўжыня цела самцоў складае ад 7 да 9 мм, самак — ад 10 да 15 мм[1].

Распаўсюджанне

Вобласць распаўсюджання ахоплівае тэрыторыю Еўропы ад Партугаліі да Украіны і ад Швецыі да Грэцыі, а таксама Паўночную Афрыку і Каўказ. Сустракаецца таксама і ў Беларусі. У Вялікабрытаніі гэта адзіны від рода Atypis.

Спосаб жыцця

Натуральнае асяроддзе пражывання віду — гэта часцей за ўсё схілы скалаў у сухіх сасновых лясах ці пустэчы. Лоўчая трубка даўжынёй прыкладна ад 13 да 17 см, падземная частка жылой нары даўжынёй ад 20 да 42 см[2].

Размнажэнне

Сезон размнажэння надыходзіць восенню. Самец накіроўваецца на пошукі жылой нары самкі, і потым яны сумесна жывуць там да таго часу, пакуль самец неўзабаве пасля спароўвання не памрэ. У кокане ад 30 да 160 яек. Дзіцяняты з’яўляюцца на свет наступным летам. Прыкладна ва ўзросце 4-х гадоў робяцца палаваспелымі. Працягласць жыцця самак складае каля 8 гадоў.

Зноскі

  1. Atypus affinis Eichwald, 1830(недаступная спасылка)
  2. Апісанне віду Atypus affinis
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Павукападобныя Еўропы
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1830 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Мігаламорфныя павукі
Катэгорыя·Павукападобныя Афрыкі