wd wp Пошук:

Aspalathus linearis

Aspalathus linearis — куст, які расце ў Афрыцы, від роду Aspalathus сямейства Бабовыя (Fabaceae). З лісця і парасткаў гэтай расліны атрымліваюць напой (гарбату), вядомы пад назвай ройбас (ройбуш).

Распаўсюджанне

Кветкі

Эндэмік Паўднёвай Афрыкі: натуральны арэал віду абмежаваны горным масівам Седэрберг (200 км на поўнач ад Кейптаўна).

Біялагічнае апісанне

Куст вышынёй ад 1 да 1,5 м з гладкім цэнтральным ствалом і шматлікімі галінамі. Лісце даўжынёй да 10 мм, падобнае на ігліцу: тонкае, мяккае, з вастрыём на канцы. Кветкі — з венчыкам матыльковага тыпу.

Хімічны склад

Расліна змяшчае флаваноіды кверцэцін — біялагічна актыўнае рэчыва, якое валодае спазмалітычнай, супрацьзапаленчай, антыаксідантнай, дыурэтычнай і проціпухліннай уласцівасцямі.

Выкарыстанне

Расліна здаўна выкарыстоўваецца для падрыхтоўкі гарбаты, вядомай пад назвай ройбас (ройбуш). З сярэдзіны 20 стагоддзя для атрымання сыравіны для вытворчасці напою пачалося прамысловае культываванне расліны[3].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Вульф, Малеева, 1969
Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Матыльковыя
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта