wd wp Пошук:

Apataniidae

Apataniidae — сямейства ручайнікаў падатраду Integripalpia.

Распаўсюджанне

Галарктыка. У Расіі 7 родаў і каля 40 відаў. У Беларусі 2 віды роду Apatania[1].

Апісанне

Дробнага і сярэдняга памеру ручайнікі, крылы маюць размах да 25 мм.

Біялогія

Лічынкі жывуць на дне вадаёмаў рознага тыпу (азёры, крыніцы, выхады грунтавых вод). Прадстаўнікі сямейства Baicalina reducta і Thamastes dipterus, якія жывуць у возеры Байкал, страцілі здольнасць да палёту і на стадыі імага перасоўваюцца па павярхневай плёнцы вады.

Сістэматыка

Каля 80 відаў, 2 падсямействы і каля 20 родаў[2].

Зноскі

  1. РУЧЕЙНИКИ (Trichoptera) (руск.)
  2. Order TRICHOPTERA W. Kirby, 1813 Архівавана 3 студзеня 2013. (англ.) (Праверана 19 чэрвеня 2011)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сямействы насякомых
Катэгорыя·Ручайнікі
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта