wd wp Пошук:

Anthurium crystallinum

Anthurium crystallinum — шматгадовая травяністая вечназялёная расліна, від роду Anthurium сямейства Araceae.

Адметны глыбокім зялёным колерам аксаміцістых ліставых пласцінак з больш бледнымі жылкамі і навакольнымі іх абласцямі, жоўтым катахам са слабым прыемным водарам пры з’яўленні тычынак.

Батанічнае апісанне

Эпіфіт.

Сцябло да 25 см даўжынёй, 2-2,5 см у дыяметры, зялёнае. Міжвузеллі вельмі кароткія, сляды ад апалага лісця 1,5-1,7 см шырынёй. Карані кароткія, тоўстыя, спускаюцца.

Катафілы паўскураныя, 3,5-6 см даўжынёй, на вяршыні вузка-завостраныя, у высахлым выглядзе карычневыя, на вяршыні застаюцца непашкоджанымі, расшчапляюцца ля аснавання.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Ароннікавыя
Катэгорыя·Пакаёвыя расліны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Флора Паўднёвай Амерыкі
Катэгорыя·Флора Цэнтральнай Амерыкі
Катэгорыя·Артыкулы без спасылкі на Віківіды