wd wp Пошук:

Amon Amarth

«Amon Amarth» — шведскі рок-гурт, які грае ў жанры меладычны дэз-метал. Назва гурта значыць «Фатальная гара» на сіндарыне, эльфійскай мове, і адсылае да гары Арадруін з «Уладара Пярсцёнкаў». Асноўнай тэматыкай групы з’яўляецца германа-скандынаўская міфалогія, набліжаючы музычны калектыў таксама да жанру вікінг-метал.

Гісторыя

Гурт быў заснаваны ў 1992 годзе ў горадзе Тумба, прыгарадзе Стакгольма, першапачаткова пад нецэнзурнай назвай «Scum». Першым складам групы былі вакаліст Ёхан Хег, гітарысты Андэрс Хансан і Олаві Міканен, бас-гітарыст Тэд Лундстрэм і ударнік Ніка Мейра. Першае дэма гурта, «Thor arise», аказалася настолькі няўдалым, што студыя адмовілася яго выпускаць. У 1994 годзе, ужо пад назвай «Amon Amarth», калектыў запісаў «the Arrival of the Fimbul Winter», які быў выдадзены тыражом у адну тысячу копій і быў распрададзены за дванаццаць гадзін. Студыю для запісу даў гурт «Hypocrisy».

Дэбютны альбом «Sorrow Throughout the Nine Worlds» быў выпушчаны на сінгапурскім лэйбле «Pulverised records» ў 1996 годзе. Пасля гэтага калектыў заўважылі вядомыя выданні, якія пішуць пра рок-музыку, і неўзабаве «Amon Amarth» атрымалі кантракт з буйной кампаніяй «Metal Blade». На ім група выдаецца пачынаючы з альбома 1998 года «Once Sent from the Golden Hall».

Незадоўга да запісу група змяніла бубнача, а акурат перад турнэ ў падтрымку альбома ад «Amon Amarth» сышоў гітарыст Хансан. На яго месца ўзялі Ёхана Содэрберга.

Да 2007 годзе група выпусціла шэсць паўнавартасных альбомаў і заваявала шырокую папулярнасць сярод прыхільнікаў дэз-метала.

Дыскаграфія

Зноскі

  1. Metal Evolution — 2011.
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Аб’екты, названыя ў гонар Дж. Р. Р. Толкіна і яго легендарыума
Катэгорыя·Артыкулы пра музычныя калектывы без ілюстрацый
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Музычныя калектывы паводле алфавіта