wd wp Пошук:

Amazon Kindle

Amazon Kindle — серыя прылад для чытання электронных кніг, якая выпускаецца кампаніяй Amazon. Прылады Amazon Kindle дазваляюць карыстальнікам рабіць пакупкі, загружаць, праглядаць і чытаць электронныя кнігі, газеты, часопісы, блогі і іншыя лічбавыя медыяданыя праз бесправадную сетку[1]. Апаратная платформа, распрацаваная кампаніяй Amazon.com, даччынай Lab126, пачыналася як адна прылада, але зараз уключае ў сябе цэлы шэраг мадэляў: «Kindle», «Kindle 2», «Kindle 3» (зараз «Kindle Keyboard»), «Kindle 4» і «Kindle DX», «Kindle 4 touch», «Kindle 5» і «Kindle Paperwhite», а таксама прыкладанні «Kindle for PC», «Kindle for iPhone», «Kindle for Mac», «Kindle for Android» і «Kindle for BlackBerry».

Прылады Kindle маюць дысплеі на аснове тэхналогіі электронных чарнілаў (E-Ink) — апошняе пакаленне (шостае пакаленне) апрацоўвае 16 градацый шэрагу для імітацыі чытання на паперы пры мінімальным энергаспажыванні. Kindle можа выкарыстоўвацца без персанальнага камп’ютара. Прылада дае доступ да сеткі Інтэрнэт.

Канкурэнцыю Kindle складаюць іншыя прылады на аснове электроннай паперы: Sony Reader, Barnes & Noble Nook, PocketBook Reader, iRex iLiad ды іншыя[2].

Прашыўкі прылад Kindle заснаваны на ядры Linux для платформы ARM[3].

Крытыка

Amazon мае магчымасць па сваім меркаванні выдаляць кнігі, набытыя непасрэдна ў Amazon. Так, напрыклад, былі выдалены раманы Джорджа Оруэла «Скотны двор» і «1984», на распаўсюд якіх кампаніі не мела правоў (грошы вярнулі пакупнікам)[4][5].

У культуры

Вакол гаджэта Kindle (мяркуючы па ўсім, Kindle 2) пабудаваны сюжэт апавядання Стывена Кінга «Ур» («Ur»).[6]

Зноскі

  1. Kindle hacking, iPod parallels and a chat with the Kindle director (нявызн.). blog.seattletimes.nwsource.com. Архівавана з першакрыніцы 21 снежня 2010. Праверана 08-11-2021.
  2. 7 лучших электронных книг 2021 года (нявызн.). yavitrina.ru. Праверана 08-11-2021.
  3. Oracle Gave Amazon a Discount on Java to Keep Android Off the Paperwhite – Wait, What? (нявызн.). the-digital-reader.com. Праверана 08-11-2021.
  4. Магазин Amazon удаленно стер книги Оруэлла с Kindle (нявызн.). lenta.ru. Праверана 08-11-2021.
  5. Amazon Erases Orwell Books From Kindle (нявызн.). nytimes.com. Праверана 08-11-2021.
  6. Feleki D. N. Stephen King in the New Millennium: Gothic Mediations on New Writing Materialities. — Cambridge Scholars Publishing, 2018. — 255 p. — ISBN 978-1-5275-0407-3.
Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Amazon.com
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы