wd wp Пошук:

Alyona Alyona

Alyona Alyona, сапраўднае імя Алёна Саўраненка (нар. 14 чэрвеня 1991, п. г. Капітаніўка, Кіраваградская вобласць, Украіна) — украінскі рэп-выканавец, аўтар песень.

Біяграфія

Да 2018 году Alyona Alyona працавала загадчыцай дзіцячага садка ў п.г. Барышыўка. Але ўжо пасля першага выкладзенага на YouTube кліпу ў кастрычніку 2018 года стала папулярнай спявачкай. Ва Ўкраіне яна трапіла ў многія рэйтынгі найлепшых выканаўцаў году.

22 верасьня 2019 году атрымала міжнародную прэмію Anchor у Германіі, якую прысуджаюць самым пэрспэктыўным новым выканаўцам[2][3].

Відэаграфія

Год Кліп Рэжысёр
2018 Рибки Delta Arthur
2018 Рибки 2 Ян Балотаў
2018 Видчиняй Ян Балотаў
2019 Булинг Delta Arthur & Basket Films
2019 Пышка Delta Arthur

Зноскі

  1. Alyona Alyona // MAK
  2. Па-беларуску прасьпявалі песьню Alyona Alyona, новай украінскай рэп-зоркі
  3. Украінскі. Жаночы. Рэп дзяўчыны ў целе. Гэта трайное комба! У Мінску ўпершыню выступіла зорная рэперка Alyona Alyona
Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кіраваградскай вобласці
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1991 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 чэрвеня
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі Украіны
Катэгорыя·Рэперы Украіны
Катэгорыя·Выпускнікі Універсітэта Рыгора Скаварады ў Пераяславе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта