wd wp Пошук:

Alosa tanaica

Alosa tanaica — від рыб сямейства Селядцовыя (Clupeidae), распаўсюджаны ў Азоўскім моры ва ўсходняй палове Чорнага мора, на захад да Карадагу і на поўдзень да Батумі і паўночна-заходняй паловы — каля ўкраінскага і румынскага ўзбярэжжа.

Апісанне

Даўжыня да 20 см, звычайна 14-16 см, вага да 60 грам, жаберных тычынак 62-85. Зімуе ў Чорным моры паблізу каўказскага, украінскага і румынскага ўзбярэжжаў.

Спосаб жыцця

Паўпраходная рыба, размножваецца ў нізінах рэк. Скрозь Керчанскі і Кінбурнскі(укр.) бел. пралівы праходзіць вясной, у сакавіку-красавіку, а ўвосень сыходзіць назад, на зімоўку. У красавіку ўваходзіць для нераставання ў нізоўі Паўднёвага Буга, Дона, Кубані, часткова ў Таганрогскі заліў перад вусцем Дона. Нераст адбываецца прыкладна з пачатку мая да пачатку ліпеня, калі вада дасягае +15 °C. Палавой сталасці дасягае ў два гады, радзей у гадавалым узросце. Пладавітасць — 12-39 тысяч ікрынак.

Рыба, якая аднерасцілася, качуе ў нізоўі Паўднёвага Буга, Дона, у Дняпроўска-Бугскі ліман(бел. (тар.)) бел., Таганрогскі заліў. У моры харчуецца разнастайным зоапланктонам (ракападобнымі), лічынкамі насякомых і дробнай рыбай.

Значэнне

Гаспадарчае значэнне невялікае.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з украінскай
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без NCBI
Катэгорыя·Селядцовыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных