wd wp Пошук:

Alhagi

Alhagi — род раслін сямейства бабовыя, якія растуць у пустынях. Карэнне расце ўглыб на 3-4 метры. Alhagi з’яўляецца адной з галоўных пашавых раслін у зоне пустыняў. Alhagi persarum багатая на цукры, якія ў цёплае надвор’е вылучаюцца на сцеблах, застываючы камякамі (манна).

Апісанне

Калючыя паўхмызнякі з глыбока пранікальнай каранёвай сістэмай. Расліны 30-100 см вышынёй. Корань доўгі, з глыбока размешчанымі гарызантальнымі адгалінаваннямі. Сцябло галінастае, у ніжняй частцы адраўнелае. Калючкі ў пазухах лісця, скіраваныя ўверх пад вострым вуглом, даўжынёй 2-3 см. Лісце простае, чаргавальнае, даўгаватае, 1-2 см даўжынёй. Квітнее з траўня да глыбокай восені, плады пачынаюць спець з ліпеня.

Гаспадарчае значэнне

Важная кармавая расліна, асабліва ахвотна ядуць вярблюды; шырока выкарыстоўваецца як паліва і служыць адным з галоўных меданосаў засушлівых раёнаў.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Матыльковыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта