wd wp Пошук:

Alexa Toolbar

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Alexa.

Alexa Toolbar — гэта праграмнае забеспячэнне, якое ўяўляе сабою панэль інструментаў. Утыліта распрацавана як модуль Browser Helper Object для Internet Explorer, а таксама плагін Sparky для Mozilla Firefox, які служыць для фарміравання статыстыкі Alexa Internet.

Апісанне

Alexa Toolbar утрымлівае мноства ўбудаваных алгарытмаў, у прыватнасці для прадухілення з’яўленняў усплывальных вокнаў ці шматфункцыянальную панэль для пошуку сайтаў.

Панэль інструментаў падае інфармацыю пра бягучы сайт на Alexa.com, які наведаў карыстальнік, а таксама дазваляе прагаласаваць за яго па пяцібальнай шкале — 5 з 5 зорак. Па змоўчанні ўтрымлівае некалькі ўбудаваных кнопак, такія як рэйтынг бягучага сайта на Alexa.com, спасылкі на Amazon.com, Alexa Internet ці доступ да Twitter, якія можна аператыўна арганізаваць, дадаць новыя ці адсеяць непатрэбныя.

Па словах Alexa напачатку 2005 года было зусім больш 10 мільёнаў загрузак панэлі інструментаў, але кампанія не падае інфармацыю пра тое, якія з іх насамрэч выкарыстоўваюцца. Alexa Toolbar для Internet Explorer 7 паказала сябе як распаўсюджвальнік шкоднай праграмы, і такім чынам, не магла быць устаноўлена ў асяроддзі Windows Vista.[1]

Зноскі

  1. Windows Defender calls Alexa Toolbar Trojan

Гл. таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Amazon.com
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы без выяў (меней 21 аб’екта тыпу)
Катэгорыя·Праграмнае забеспячэнне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Іншыя значэнні: старонка не існуе
Катэгорыя·Праграмнае забеспячэнне паводле алфавіта