wd wp Пошук:

Air Moldova

Дзяржаўная авіякампанія «Air Moldova» («Эйр Малдова») — нацыянальны перавозчык грамадзянскай авіяцыі Малдовы. Заснавана прэзідэнцкім указам ад 12 студзеня 1993 года і з’яўляецца найбуйнейшай малдаўскай авіякампаніяй. Базуецца ў Міжнародным Аэрапорце Chisinau і ажыццяўляе ўласныя рэйсы па 13 еўрапейскіх напрамках. Член IATA і ICAO.

Гісторыя

Авіякампанія Air Moldova была створана прэзідэнцкім указам ад 12 студзеня 1993[1]. Ад пачатку свайго існавання ўся дзейнасць кампаніі арыентавана на інтэграцыю ў міжнародны рынак і дасягненне самых сучасных стандартаў і патрабаванняў. У 1999 годзе кампанія далучылася да праграмы ўдасканалення менеджарскага складу.

Кампанія Air Moldova з’яўляецца членам Міжнароднай асацыяцыі паветранага транспарта (IATA) і Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі (ICAO).

Air Moldova адпавядае найвышэйшым міжнародным стандартам забеспячэння бяспекі, што пацвярджае сертыфікат аператара IOSA, атрыманы ў выніку праходжання авіякампаніяй у снежні 2008 года аўдыту аперацыйнай бяспекі.

Вытокі нацыянальнай грамадзянскай авіяцыі

Аснову прадпрыемства склалі лётныя падраздзяленні, што базаваліся ў Кішынёўскім аэрапорце. Адлік дзейнасці кампаніі можна весці з 19 верасня 1944, калі ў Кішынёў прыбыло першае звяно транспартных По-2 і пачаў дзейнічаць Малдаўскі асобны авіяатрад. Апроч пятнаццаці По-2, што абслугоўвалі мясцовыя лініі і сельскую гаспадарку, у першыя гады на ўзбраенні былі два яшчэ Лі-2, якія лёталі ў Маскву, гарады Украіны, курорты Чорнага мора і Каўказа.

У 1960 годзе ў Кішынёве быў здадзены ў эксплуатацыю новы аэрапорт, здольны абслугоўваць газатурбінныя самалёты. Флот прадпрыемства, якое ў 1965 атрымала статус Кіравання грамадзянскай авіяцыі, папоўніўся самалётамі Ан-10, Ан-12 і Ан-24. Былі пракладзены рэгулярныя лініі ў многія гарады СССР, наладжаны перавозкі якія гадуюцца ў Малдавіі садавіны і гародніны ў буйныя прамысловыя цэнтры краіны.

Напачатку 1970-х на магістральных лініях з’явіліся рэактыўныя самалёты. У 1971 — Ту-134, сталым асноўным магістральным авіялайнерам прадпрыемства. Усяго было атрымана дваццаць шэсць такіх машын. У Кішынёве месцілася ўсесаюзная выпрабавальная база дадзенага тыпу самалёта. У 1972 флот папоўніўся рэгіянальнымі самалётамі Як-42. У 1974 — грузавымі Ан-26. Працягвала пашырацца сетка маршрутаў, раслі аб’ёмы перавозак.

У сярэдзіне 1980-х Кіраванне атрымала дзесяць авіялайнераў Ту-154. У той час малдаўскія экіпажы лёталі ў 73 гарады СССР, штогод перавозячы звыш мільёна пасажыраў. У 1990 адкрылася першая міжнародная лінія — Кішынёў — Франкфурт-на-Майне.

У пачатку 1990-х была здзейснена рэарганізацыя авіяцыйнай галіны Малдавіі. Раней адзіная структура была падзелена на шэраг прадпрыемстваў, адным з якіх стала авіякампанія Air Moldova. Сюды ўвайшлі лётныя падраздзяленні, якія абслуговалі магістральныя пасажырскія лініі.

У 2003 авіякампанія змяніла імідж — новы лагатып, афарбоўка самалётаў.

Флот

Самалёты Air Moldova падлягаюць рамонту і пераабсталяванню ў адпаведнасці з сучаснымі вымогамі на Eads Sogerma Services (Бардо-Францыя), Penauille Poly Service (Францыя). У Air Moldova задзейнічаны 40 высокакваліфікаваных пілотаў, якія ўвесь час праходзяць навучанне ў адпаведнасць з сучаснымі вымогамі ў авіяцыі.

У 2001 годзе кампанія атрымала ў арэнду сучасныя авіялайнеры Embraer 120 і Embraer 145. Значнай падзеяй стала папаўненне флота двума сучаснымі авіялайнерамі А320 (першы з іх атрыманы ў верасні 2003 года, другі — у лютым 2004 года).

10 мая 2010 г. флот авіякампаніі папоўніў новы сучасны самалёт Embraer E-Jet[2] з кампаноўкай 114 месцаў. Набыццё самалёта Embraer 190 з’яўляецца часткай стратэгіі развіцця кампаніі. Embraer 190 — адзін з самых камфартабельных, сучасных і надзейных самалётаў. Самалёт пастаўлены авіябудаўнічай кампаніяй Embraer.

Паслугі

Асноўныя кірункі дзейнасці Air Moldova з’яўляецца перавозка пасажыраў і грузавыя авіяперавозкі. Пасажырскія перавозкі выконваюцца на рэгулярныя і чартарныя рэйсы. Чартарныя рэйсы выконваюцца авіякампаніяй на нерэгулярным грунце, па запыце тураператараў ці іншых кампаній у розных мэтах. Яны могуць быць разавыя ці сезонныя (здзяйсняюцца дзеля перавозкі турыстаў на адпачынак).

У маі 2006 года кампанія пачала продаж электронных квіткоў на свае рэйсы. У чэрвені 2007 года Air Moldova укараніла online продаж квіткоў на афіцыйным сайце.

Зноскі

  1. История
  2. Embraer 190Jet пополнил флот Air Moldova Архівавана 23 сакавіка 2016.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Авіякампаніі паводле алфавіта
Катэгорыя·Кампаніі, заснаваныя ў 1993 годзе