wd wp Пошук:

Aerosmith

«Aerosmith» — музычны гурт, прадстаўнік амерыканскага хард-року. Крыніцай натхнення для гурта быў брытанскі блюз-рок, які дамінаваў на рок-сцэне ў канцы 1960-х і пачатку 1970-х гадоў: «Cream», «Led Zeppelin», «Jeff Beck Group», а таксама «The Rolling Stones».

Стывен Тайлер, Джо Перы і Том Хэмілтан упершыню сустрэліся ў мястэчку Сьюнапі ў канцы 1960-х гадоў. Першы прыехаў з Нью-Ёрка, другі з Масачусетса, а трэці з Нью-Хэмпшыра. У 1970 годзе хлопцы вырашылі аб’яднацца ў гурт і вырашылі, што Бостан стане для іх ідэальнай базай. Гітарыст Брэд Уітфард з барабаншчыкам Джоем Крамерам дапоўнілі склад, і ў 1973 годзе гурт запісаў свой дэбютны аднайменны альбом.

За наступныя гады гурт выпусціў шэраг паспяховых пласцінак, шмат гастраляваў і карыстаўся вялікай папулярнасцю, але потым сутыкнуўся з праблемамі наркатычнай і алкагольнай залежнасці, якія ледзь не сталі прычынай распаду. У цяжкі перыяд 1979—1984 гадоў Пэры і Уітфард сышлі з гурта, але шмат у чым дзякуючы намаганням менеджара Ціма Колінза арыгінальны склад быў адноўлены, і гурт фактычна адрадзіўся. З тых часоў гурт дамогся нават большага, чым у 1970-я гады.

Да 2008 года было прададзена 150 млн альбомаў.

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Музычныя калектывы паводле алфавіта
Катэгорыя·Выканаўцы, уключаныя ў Залу славы рок-н-рола
Катэгорыя·Пераможцы MTV Video Music Awards
Катэгорыя·Выканаўцы, якія ўзначальвалі Billboard 200
Катэгорыя·Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 1970 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра музычныя калектывы без ілюстрацый
Катэгорыя·Квінтэты
Катэгорыя·Рок-гурты ЗША
Катэгорыя·Выканаўцы, якія ўзначальвалі Billboard Hot 100
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Грэмі»
Катэгорыя·Хард-рок-гурты