wd wp Пошук:

Acrolepiidae

Acrolepiidae — сямейства матылькоў.

Апісанне

Матылі дробных памераў з размахам крылаў 7-18 мм. Галава з пучком атагнутых лускавінак на цемені або на патыліцы, лоб акруглены. Хабаток добра развіты, доўгі, голы. Губныя шчупікі 3-членікавыя, масіўныя, серпападобна выгнутыя ўверх. Вусікі дасягаюць 2/3 — 3/4 даўжыні пярэдняга крыла, тонкія, голыя. Вочкі адсутнічаюць. Пярэднія крылы шырока-ланцэтападобныя, бураватых або буравата-шэрых тонаў, звычайна з бялёсымі і бурымі плямамі або перавязямя. Жылка Sc упіраецца ў кастальны край крыла перад ці адразу за сярэдзінай.

Вусені — аблігатныя эндабіёнты (часцей мінёры) лісця, кветак, пладоў, насення аксамітнікавых (Amaranthaceae), паслёнавых (Solanaceae), астравых (Asteraceae), лілейных (Liliaceae), Smilacaceae, Dioscoreaceae, архідных (Orchidaceae), многія віды — монафагі.

У Палеарктыцы 4 роды і 48 відаў, у іх жыццёвым цыкле характэрная зімоўка імага (часта, асабліва ў паўднёвых раёнах).

Роды

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без NCBI
Катэгорыя·Молі
Катэгорыя·Сямействы насякомых
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без EOL
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта