wd wp Пошук:

8 cm Feldkanone M. 17

8 cm Feldkanone M. 17 (8-см палявая гармата М.17)— стаяла на ўзбраенні Аўстра-Венгрыі падчас Першай сусветнай вайны. Гармата выраблялась кампаніяй Škoda. Паміж войнамі яна выкарыстоўвалася Аўстрыяй, Чэхаславакіяй, Румыніяй і Югаславіяй. Пад час Другой сусветнай вайна захопленая зброя выкарыстоўвалася нацысцкай Германіяй пад пазначэннямі 7,65 см FK 17 (ö) ці (t) і 7,65 см FK 303 (j).

У гарматы быў звычайны дызайн, хоць і з некаторымі ўнікальнымі характарыстыкамі. Лафет быў змантаваны на крывалінейнай восі, якая рабіла яе ніжэй да зямлі, змяншаючы бачнасць і паляпшаючы стабільнасць. Кананіры ехалі на прыступках перад шчытом, а не сядзелі ў сядушках, прымацаваных да шчыта, як гэта было ў іншых гарматах гэтага часу. Для транспартавання ўжывалі тры пары коней. Лафет можна было разабраць на тры часткі для перавозкі па перасечанай мясцовасці.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Артылерыя ў Другой сусветнай вайне
Катэгорыя·Артылерыя Аўстра-Венгрыі ў Першай сусветнай вайне
Катэгорыя·Зброя паводле алфавіта
Катэгорыя·Палявыя гарматы
Катэгорыя·Артылерыя калібра 80 мм
Катэгорыя·Артыкулы пра зброю без ілюстрацый на Вікісховішчы