wd wp Пошук:

86-я брыгада сувязі

86-я Ваўкавы́ская Чырванасця́жная о́рдэна Алякса́ндра Не́ўскага брыга́да су́вязі (скар. 86-я брс) — падраздзяленне ўзброеных сіл Беларусі. Месца дыслакацыі — Аграгарадок Калодзішчы.

Гісторыя

5 жніўня 1941 года ў Калінкавічах на базе 17-й стралковай дывізіі быў сфармаваны 109-ы асобны полк сувязі. У складзе 3-й арміі частка забяспечвала сувяззю камандаванне ў бітвах пад Масквой, на Курскай дузе, у ходзе вызвалення Арла. Летам 1944 года полк у складзе войскаў 2-га Беларускага фронту ўдзельнічаў у баях па вызваленні Беларусі.

У ноч з 13 на 14 ліпеня 1944 года часткі 3-й арміі авалодалі важным вузлом нямецкага супраціву — Ваўкавыскам. На наступны дзень за ўмелае выкананне заданняў камандавання па забеспячэнню бесперабойнай сувяззю часці было прысвоена ганаровае найменне «Ваўкавыская». А праз месяц за ўзорнае выкананне заданняў камандавання ў баях з нямецкімі захопнікамі, за авалоданне горадам Беластокам і праяўленыя пры гэтым доблесць і мужнасць 109-ы асобны полк сувязі быў узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга. Вайна для воінаў-сувязістаў завяршылася пад Берлінам. За доблесць і мужнасць 5 красавіка 1945 года часць была ўзнагароджана ордэнам Аляксандра Неўскага.

У снежні 1976 года 109-ы полк сувязі быў перайменаваны ў 86-ю брыгаду сувязі.

З 1983 па 1986 год злучэнню ўручалася пераходзячы Чырвоны сцяг Ваеннага Савета Сухапутных войскаў, а ў 1984 годзе брыгада была занесена ў Кнігу гонару Сухапутных войскаў Узброеных Сіл СССР.

16 мая 2003 года Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 86-й брыгадзе сувязі ўручаны Баявы Сцяг новага ўзору.

Ваеннаслужачыя не раз прыцягвалася да буйных вучэнняў, і задачы па забеспячэнні сувязі на іх заўсёды выконвалі паспяхова. На высокім прафесійным узроўні ваеннаслужачыя брыгады забяспечылі сувязь на сумесным аператыўным вучэнні “Шчыт Саюза — 2015», праведзеным на палігонах Расійскай Федэрацыі.

Зноскі

  1. Все о 86-й бригаде

Крыніцы

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Воінскія часці і фарміраванні Беларусі
Катэгорыя·Воінскія часці, узнагароджаныя ордэнам Аляксандра Неўскага
Катэгорыя·З’явіліся ў 1941 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Брыгады Беларусі
Катэгорыя·Воінскія часці, узнагароджаныя ордэнам Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Калодзішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі