wd wp Пошук:

742-і палявы вузел сувязі

742-і палявы вузел сувязі (742-і ПУС) — адно з падраздзяленняў Сіл спецыяльных аперацый Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь.

Падраздзяленне было створана ў кастрычніку 2016 года. Да гэтага яно была структурным падраздзяленнем 86-й брыгады сувязі і называлася цэнтрам сувязі сіл спецыяльных аперацый.

Палявы вузел сувязі займаецца забеспячэннем сувязі камандавання сіл спецыяльных аперацыі. На ўзбраенні падраздзялення знаходзяцца сродкі сувязі беларускай вытворчасці, такія як радыёрэлейная станцыя Р-434 і комплексная апаратная сувязі П-261. Ваеннаслужачыя падраздзялення ў асноўным праходзяць навучанне ў 72-м аб’яднаным вучэбным цэнтры, асабовы склад з ліку лінейна-кабельных аддзяленняў праходзіць навучанне на базе воінскай часці, ваеннаслужачыя-вадзіцелі праходзяць навучанне ў 5-й брыгадзе спецыяльнага прызначэння.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Калодзішчы
Катэгорыя·Воінскія часці і фарміраванні Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·З’явіліся ў 2016 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты