wd wp Пошук:

7.5 cm Gebirgskanone M. 15

7.5 cm Gebirgskanone M. 15 (7,5 cm горная гаўбіца M 15) — стаяла на ўзбраенні Аўстра-Венгрыі падчас Першай сусветнай вайны. Гармата выраблялась кампаніяй Škoda.У міжваенны перыяд была створана мадыфікацыя Škoda 75 mm, model 1928, якая выраблялася да 1930-х гадоў.

Гісторыя

У пачатку ХХ ст. праводзіліся пошукі горнай гарматы, якая можа замяніць састарэлую гаўбіцу 7 cm Gebirgsgeschütz M 99. Пад яе снарады была створана 10 cm Gebirgshaubitze M 8. На аснове вопыту эксплуатацыі гаўбіцы 10 cm Gebirgshaubitze M 8 фірма Škoda спраектавала 7,5 см горную гармату М.15, якая магла выконваць задачы ўласцівыя гаўбіцы па абстрэлу ўмацаванняў, цэлей прыкрытых горным рэльефам. Гарматы пры транспартоўцы разбіралася пры неабходнасці на 4-6 частак. Для стральбы выкарыстоўвалі снарады фугасныя вагай 6,3 кг, аскепкава-фугасныя і шрапнэллю вагай па 6,5 кг. Верагодна існавалі хімічныя баепрыпасы.

7,5 cm горная гаўбіца M 15

Гл. таксама

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Артыкулы пра зброю без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артылерыя ў Другой сусветнай вайне
Катэгорыя·Артылерыя калібра 75 мм
Катэгорыя·Артылерыя Аўстра-Венгрыі ў Першай сусветнай вайне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Зброя паводле алфавіта
Катэгорыя·Гаўбіцы