wd wp Пошук:

361-я асобная база аховы і абслугоўвання

361-я о́рдэна Чырво́най Зо́ркі ба́за ахо́вы і абслуго́ўвання (цэнтра́льных о́рганаў вае́ннага кірава́ння) — падраздзяленне ўзброеных сіл Беларусі. Месца дыслакацыі — Мінск.

Гісторыя

У красавіку 1944 года на падставе дырэктывы штаба 3-га Беларускага фронту быў сфармаваны 6-ы асобны батальён аховы. Фарміраванне гэтай воінскай часці ажыццяўлялася ў раёне вёскі Малая Добрая Краснінскага раёна Смаленскай вобласці.

За ўзорнае выкананне заданняў камандавання па забеспячэнню бесперабойнай работы палявога ўпраўлення 3-га Беларускага фронту Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 26 красавіка 1945 года батальён быў узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі і стаў называцца 6-м ордэна Чырвонай Зоркі асобным батальёнам аховы палявога ўпраўлення 3-га Беларускага фронту.

У жніўні 1945 года ў сувязі са сканчэннем вайны воінская часць была расфарміравана, але ужо 1 кастрычніка 1945 года дырэктывай штаба Баранавіцкай ваеннай акругі з асабовага складу батальёна была ўкамплектавана 316-я асобная ордэна Чырвонай Зоркі стралковая рота аховы штаба Баранавіцкай ваеннай акругі.

У 2003 годзе часць была пераўтворана ў 361-ю ордэна Чырвонай Зоркі базу аховы і абслугоўвання (цэнтральных органаў ваеннага кіравання).

Падраздзяленні 361-й баа (ЦОВК) выконваюць цэлы шэраг адказных задач па арганізацыі прапускнога рэжыму і ахове адміністрацыйных будынкаў Міністэрства абароны, забяспечваюць службовым аўтатранспартам кіраўнікоў ваеннага ведамства, замежныя ваенныя дэлегацыі, а таксама дзейнасць камандавання Узброеных Сіл і Генеральнага штаба ў палявых умовах.

Крыніцы

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Мінск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Воінскія часці і фарміраванні Беларусі
Катэгорыя·Воінскія часці, узнагароджаныя ордэнам Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·З’явіліся ў 1944 годзе