wd wp Пошук:

231-я артылерыйская брыгада

231-я артылеры́йская брыга́да — падраздзяленне ўзброеных сіл Беларусі. Месца дыслакацыі — Бароўка.

Гісторыя

28 снежня 1982 года ў пасёлку Бароўка Лепельскага раёна ў адпаведнасці з загадам Міністра абароны СССР №314/1, была сфарміравана 231-я артылерыйская брыгада скарочанага складу, якая ўвайшла ў склад 7-й танкавай арміі Чырванасцяжнай Беларускай ваеннай акругі.

У 1993 годзе злучэнне было перафарміравана ў 231-ы артылерыйскі полк скарочанага складу.

У адпаведнасці з дырэктывай Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь ад 20 лютага 2004 года ў выніку аб’яднання з 427-м рэактыўным артылерыйскім палком і 502-м супрацьтанкавым артылерыйскім палком часць была перафарміравана ў 231-ю змешаную артылерыйскую брыгаду.

1 снежня 2009 года 231-я змяшаная артылерыйская брыгада была перайменавана ў 231-ю артылерыйскую брыгаду.

Крыніцы

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Бароўка (Лепельскі раён)
Катэгорыя·З’явіліся ў 1982 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Брыгады Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных