wd wp Пошук:

12 cm Kanone M. 80

12 cm Kanone M. 80 (12 cm гармата M 80) — гармата, стаяла на ўзбраенні Аўстра-Венгрыі падчас Першай сусветнай вайны. Аблогавыя гарматы серыі М 80 былі распрацаваныя для замены гармат серыі M 61, маючы больш высокую далёкабойнасць і бронепрабівальнасць. Разам з 12 см Kanone M 80 былі прынятыя на ўзбраенне 15 см М.80 і 18 см М.80. Гарматы былі ўсталяваныя на аднатыпным лафеце, без якога-небудзь сучаснага механізма аддачы. У адпаведнасці з дактрынай XIX стагоддзя гэта зброя валодала абмежаванай рухомасцю, выконваючы ролю гарнізоннай ці аблогавай артылерыі. У пачатку вайны 12 см Kanone M. 80, дзякуючы невысокай вазе і добрай далёкабойнасці, выкарыстоўвалася ў якасці цяжкай палявой гарматы. У ходзе вайны на фронце былі разгорнутыя 18 батарэй гэтых гармат.

Гл. таксама

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Артылерыя Аўстра-Венгрыі ў Першай сусветнай вайне
Катэгорыя·Артылерыя калібра 120 мм
Катэгорыя·Аблогавая артылерыя
Катэгорыя·Артыкулы пра зброю без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Зброя паводле алфавіта