155-мм гармата L33 CITER — аргенцінская артылерыйская гармата, распрацаванае камапанией CITEDEF. Выкарыстоўвалася падчас Фалклендскай і Харвацкай войнаў.
У пачатку 80-х кампанія CITEFA наклала ствол ад 155 мм самаходнай артылерыйскай устаноўкі Mk F3 на гарматны лафет. Гармата была прынята на ўзбраенне арміі Аргенціны пад пазначэннем 155-мм гаўбіца L33 Х1415 CITEFA мадэль 77. Чатыры гарматы мадэлі 77 былі разгорнутыя на Фалклендскіх астравах, дзе яны былі захоплены пасля брытанскай арміяй падчас Фалклендскага канфлікту[1]. Трафейныя гаўбіцы былі перапраўлены ў Вялікабрытанію для выпрабаванняў.
У першай палове 1990-х гадоў гаўбіцы L33 былі нелегальна пастаўлены Харватыі ў парушэнне эмбарга Савета Бяспекі ААН і выкарыстоўваліся ў баявых дзеяннях. Іх колькасць ацэньваецца ад 12 да 18 адзінак[2].
Даўжыня ствала гарматы складае 5,115 м. Ствол абсталяваны замыкальнай засаўкай і двухкамерным дульным тормазам. Верхні станок выкананы ў выглядзе зварной канструкцыі і ўяўляе сабой раздвоены лафет. Верхняя люлька мае сталёвую зварную канструкцыю, якая ўключае хадавы і пад’ёмны механізм. Апоры лафета абсталяваны прагумаваным колцам, а самі лафеты маюць сашнік. Устойлівае становішча гарматы забяспечваецца круглай сталёвай асновай, злучанай з лафетам утулкай.
Ранейшая канструкцыя заключалася ў злучэнні верхняга станка з цапфой калыскі ў сваёй ніжняй частцы.
На агнявой пазіцыі колы станка падымаюцца. Клірэнс гарматы пры буксіроўцы роўны 0,3 м. Максімальная хуткастрэльнасць — 1 стрэл у хвіліну. Зброя вядзе стральбу аскепкава-фугаснымі 43-х кг снарадамі з максімальнай пачатковай хуткасці палёту 765 м/с на максімальную далёкасць 22000 м. Таксама магчыма стральба асвятляльнымі і дымавымі снарадамі.