wd wp Пошук:

10 cm K 17

10 cm Kanone 17  (10 cm K 17) — нямецкая палявая гармата ўзору 1914 года, выкарыстоўвалася падчас Першай сусветнай вайны і Другой сусветнай вайны.

Апісанне канструкцыі

10 cm K 17 валодала дастаткова высокай далёкасцю стральбы: канцэрн Крупа ўсталяваў даўжэйшы ствол мадэлі L/45 на лафет 10 cm K 14. З прычыны вялікай масы гарматы яго немагчыма было перавозіць на звычайным лафеце, у выніку чаго давялося ствол вазіць асобна. Спецыяльныя бэлькі ставіліся на той жа лафет са ствалом, каб не дазволіць ствалу зваліцца і ўтрымваць яго ў раўнавазе. Для змяншэння аддачы выкарыстоўвалася гідрапнеўматычная спружынная сістэма.

Гісторыя

У 1917 годзе была створана версія для зенітнага абстрэлу пад пазначэннем K 17/04: некаторыя дэталі былі спецыяльна прыбраныя, а таксама дададзены спецыяльны механічны прыцэл. Каля тысячы гарматаў былі заказаныя ў жніўні 1917 года. Таксама дадзеныя гарматы ўстанаўліваліся ў шматлікіх батарэях і выкарыстоўваліся ў контрбатарэйным змаганні і абстрэле пяхотных пазіцый. Вялікая частка гарматаў была разабраная па ўмовах Версальскага дагавора, прададзеная ці перададзеная іншым краінам.[1] Але некаторыя гарматы немцы схавалі і працягнулі ўжываць у Другой сусветнай вайне.

10 cm K 17 у Нарвегіі,1941

Гл. таксама

Зноскі

  1. German m14-m17 10cm Kanone. freeservers.com. Архівавана з першакрыніцы 16 лютага 2012.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Палявыя гарматы
Катэгорыя·Артыкулы пра зброю без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артылерыя Германіі ў Другой сусветнай вайне
Катэгорыя·Зброя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Артылерыя Германіі ў Першай сусветнай вайне
Катэгорыя·З’явіліся ў 1916 годзе
Катэгорыя·Артылерыя калібра 105 мм