wd wp Пошук:

10 cm K 14

10 cm Kanone 14  (10 cm K 14) — нямецкая палявая гармата ўзору 1914 гада. Стаяла на ўзбраенні Германскай імперыі, выкарыстоўвалася падчас Першай сусветнай вайны.

Апісанне канструкцыі

10 cm K 14 мадыфікацыя старой гарматы 10 cm K 04. Усталёўвалася на спецыяльную платформу, што дазваляла пры вядзенні зенітнага агню разгортваць гармату на ўсе 360°. Вугал нахілу быў падняты на 15° у параўнанні са зброяй папярэднікаў, а новая канструкцыя зніжала аддачу пры стральбе пад вялікім вуглом. Падвойная сістэма прыцэльвання павялічвала дакладнасць пры стральбе па самалётах. [1]

Гісторыя

10 cm K 14 выраблялася з мая 1915 года да канца вайны. Ужывалася ў якасці палявой гарматы ў Германіі і Балгарыі. Гармата магла перавозіцца адным экіпажам з шасці коней. 10 cm K 14 не аказалася эфектыўнай супраць авіяцыі і часцей ўжывалася ў якасці палявой гарматы. [1]

10 cm K 14 у музеі Fort Sill, ЗША

Гл. таксама

Зноскі

  1. 1 2 Skaarup, 2012, p. 184

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·З’явіліся ў 1915 годзе
Катэгорыя·Зброя паводле алфавіта
Катэгорыя·Артылерыя калібра 105 мм
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Палявыя гарматы
Катэгорыя·Артыкулы пра зброю без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артылерыя Германіі ў Першай сусветнай вайне