wd wp Пошук:

0 студзеня

0 студзеня (нулявое студзеня) — неіснуючая каляндарная дата, якая выкарыстоўваецца ў некаторых астранамічных і тэхнічных матэрыялах.

У астраноміі

0 студзеня магчыма сустрэць у гадавых эфемерыдах, дзе яно ўмоўна замяняе 31 снежня мінулага года. гэта робіцца дзеля таго, каб ўсе даты, згаданыя ў эфемерыдзе, датаваліся адным і тым жа годам.

У 1955 годзе падчас з’езда Міжнароднага астранамічнага саюза была прынята асблівая версія юліянскага календара, якая пачыналася ў поўдзень 0 студзеня 1900 года[1]. Такім чынам гэта дата стала дублінскім юліянскім днём[2].

У праграмным забеспячэнні

Калі стварыць у праграме Microsoft Exсel ячэйку ў фармаце «дата/час» і ўвесці туды 0, праграма вывядзе 0 студзеня 1900 года[3].

Гл. таксама

Зноскі

  1. Leap Seconds(англ.) . Time Service Departament, United States Naval Observatory. Архівавана з першакрыніцы 27 мая 2012. Праверана 1 мая 2014.
  2. ASTROCLC Astronomical Clock and Celestial tracking Program(англ.)
  3. XL2000: Early Dates on Office Spreadsheet component Differ from Exel(англ.) . Microsoft. Архівавана з першакрыніцы 31 ліпеня 2012. Праверана 1 мая 2014.
Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Выдуманыя даты
Катэгорыя·Студзень
Катэгорыя·Астраметрыя