Яўлампій Мікалаевіч Бяспоясаў (15 сакавіка 1908, в. Анфімаўская, Краснаборскі раён, Архангельская вобласць — 14 сакавіка 1957) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Магілёўскай і Пінскай абласцей у гады Вялікай Айчыннай вайны[1].
З 1930 г. у Чырвонай Арміі. У партызанах з лістапада 1941 года: камандзір групы, атрада, начальнік штаба атрада, камандзір 1-й Клічаўскай партызанскай брыгады, у жніўні 1943 — ліпені 1944 г. 208-га партызанскага палка імя І. В. Сталіна. У 1950 г. на адміністрацыйна-гаспадарчай працы ў Мінскай вобласці[1].