У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Савіцкі. Яўген Якаўлевіч Савіцкі (11 (24) снежня 1910 — 6 красавіка 1990) — савецкі ваенны лётчык і военачальнік. Ас-знішчальнік Вялікай Айчыннай вайны. Двойчы Герой Савецкага Саюза (1944, 1945). Маршал авіяцыі (1961). Лаўрэат Ленінскай прэміі (1978). Заслужаны ваенны лётчык СССР (1965). Кандыдат у члены ЦК КПСС (1961—1966). Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 6-га склікання.