wd wp Пошук:

Яўген Уласавіч Бароўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бароўскі. Яўген Уласавіч Бароўскі (19252019) — савецкі вучоны-медык, доктар медыцынскіх навук, прафесар.

Аўтар многіх навуковых работ, уключаючы падручнікі і манаграфіі.

Біяграфія

Нарадзіўся 14 студзеня 1925 года ў Мінскай вобласць Беларускай ССР.

У 1941 годзе скончыў дзевяць класаў школы. У чэрвені гэтага ж года быў прызваны на службу ў РСЧА і стаў удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны. Спачатку быў накіраваны ў 3-ю спецыяльную артшколу, пасля заканчэння якой працягнуў навучанне ў 1-м Кіеўскім Чырванасцяжным артылерыйскім вучылішчы, у той час перадыслакаваным у Краснаярск. У сакавіку 1943 года скончыў вучылішча, атрымаў званне лейтэнанта і служыў камандзірам агнявога ўзвода 7-й гвардзейскай механізаванай брыгады(руск.) бел. 3-га гвардзейскага Сталінградскага корпуса. Пасля двух раненняў і доўгага лячэння ў шпіталях, у снежні 1945 года быў дэмабілізаваны з арміі.

У 1946 годзе паступіў у Маскоўскі стаматалагічны інстытут (цяпер Маскоўскі дзяржаўны медыка-стаматалагічны ўніверсітэт), які скончыў у 1950 годзе. У гэтым жа годзе паступіў у інстытуцкую аспірантуру. У сакавіку 1954 года Яўген Бароўскі абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Абмен фосфару і кальцыю ў цвёрдых тканках зуба пры эксперыментальным авітамінозе B₁»[1], а ў 1967 годзе абараніў доктарскую дысертацыю, прысвечаную вывучэнню біялогіі цвёрдых тканак зубоў.

З 1953 года працаваў у 1-м Маскоўскім медыцынскім інстытуце (цяпер Першы Маскоўскі дзяржаўны медыцынскі універсітэт імя І. М. Сечанава): з 1957 года — дацэнт кафедры тэрапеўтычнай стаматалогіі, з 1968 года — загадчык кафедры тэрапеўтычнай стаматалогіі, з 2003 года-прафесар кафедры тэрапеўтычнай стаматалогіі. З 1960 па 1972 год з’яўляўся намеснікам дэкана, потым — дэканам стаматалагічнага факультэта.

У 1971 годзе Я. У. Бароўскі быў абраны старшынёй Усерасійскага навуковага таварыства стаматолагаў. У 1992 годзе, калі на базе Усерасійскага навуковага таварыства стаматолагаў была створана Стаматалагічная Асацыяцыя Расіі (СтАР), стаў першым яе прэзідэнтам і ўзначальваў гэтую арганізацыю да 1996 года. З 1980 па 1992 год быў галоўным стаматолагам 4-га Галоўнага ўпраўлення Міністэрства аховы здароўя СССР[2]. Таксама Яўген Уласавіч быў галоўным рэдактарам часопіса «Клінічная стаматалогія», членам рэдакцыйнай калегіі часопіса «Стаматалогія» і ўваходзіў у склад рэдакцыйнага савета часопіса «Стаматалогія для ўсіх».

Памёр 15 чэрвеня 2019 года ў Маскве.

Узнагароды

Быў узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны I ступені, Кастрычніцкай рэвалюцыі і «Знак Пашаны»[3], а таксама шматлікімі медалямі, сярод якіх «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» і « Ветэран працы».

Зноскі

  1. Автореферат диссертации на соискание ученой степени кандидата медицинских наук (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 27 кастрычніка 2021.
  2. Боровский Евгений Власович (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 27 кастрычніка 2021.
  3. Боровский Евгений Власович (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 27 кастрычніка 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (26):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінскай вобласці
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Ветэран працы»
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 2019 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы навукі РСФСР
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Выкладчыкі 1-га МДМУ
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Памерлі 15 чэрвеня
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1925 годзе
Катэгорыя·Дактары медыцынскіх навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»