wd wp Пошук:

Яўген Уладзіміравіч Гіпіус

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гіпіус. Яўген Уладзіміравіч Гіпіус (7 ліпеня 1903, г. Пушкін, Ленінградская вобласць — 1985) — рускі савецкі музыказнавец і музычны этнограф. Доктар мастацтвазнаўства (1958), прафесар (1944)[3].

Біяграфія

Скончыў Ленінградскія Інстытут гісторыі мастацтваў(руск.) бел. у 1924 годзе і кансерваторыю ў 1928 годзе[3].

У 1927—1963 гадах працаваў у навуковых установах і музычных ВНУ Ленінграда і Масквы[3].

Навуковая дзейнасць

Удзельнік фальклорных экспедыцый, у т. л. у Беларускім Палессі (1934). Распрацаваў тэарэтычныя праблемы збірання, натавання, акустычнага вымярэння гукавысотнага строю(руск.) бел. народных напеваў, займаўся пытаннямі сістэмнай тыпалогіі, параўнальнага вывучэння лакальных меладычных стыляў музычнага фальклора рускіх, беларусаў, фіна-вугорскіх і цюркскіх народаў у іх гістарычным развіцці[3].

Рэдактар многіх фальклорных выданняў, у т. л. акадэмічных «Песни белорусского народа» (т. 1, 1940, саўм. з З. Эвальд), «Песни народов СССР»), зборніка Эвальд «Песни белорусского Полесья» (1979)[3].

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France Evgenij Vladimirovič Gippius // data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011.
  2. Гиппиус Евгений Владимирович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 25 лютага 2017.
  3. 1 2 3 4 5 Гиппиус Евгений Владимирович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 147. — 737 с.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Этнографы Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1903 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя на Вастракоўскіх могілках
Катэгорыя·Дактары мастацтвазнаўства
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За абарону Ленінграда»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй альма-матар у картцы
Катэгорыя·Памерлі ў 1985 годзе
Катэгорыя·Памерлі 5 чэрвеня
Катэгорыя·Музыказнаўцы СССР
Катэгорыя·Выпускнікі Санкт-Пецярбургскай кансерваторыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 ліпеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пушкіне (Санкт-Пецярбург)
Катэгорыя·Музыказнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Этнографы СССР
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве