wd wp Пошук:

Яўген Станіслававіч Ясьвін

Яўген Станіслававіч Ясьвін (4 жніўня 1935, г. п. Асвея, Верхнядзвінскі раён, Віцебская вобласць — 30 красавіка 2000) — беларускі мастак.

Біяграфія

Скончыў Сталінабадскае мастацкае вучылішча (зараз г. Душанбэ, 1960), Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1988). Член Беларускага саюза мастакоў (1971). Жыў у Віцебску.

Працаваў у станковым і манументальным жывапісе.

Сярод твораў: «Бежанцы. 1941» (1966), «Невядомы салдат» (1967), «Чайкі» (1971), «Успаміны» (1972), «Зямля» (1974), «Дарогамі вайны» (1976), «Майскі вечар» (1977), «На абпаленай зямлі» (1987), «Каля Асвеі» (1995), «Вясна» (1997); партрэты «Гімнастка» (1971), «Жаночы партрэт» (1986); трыпціхі «Памяць» (1967), «Жанчыны» (1987) і інш.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Памерлі 30 красавіка
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Члены Саюза мастакоў Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 жніўня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1935 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 2000 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы