У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Зайцаў. Яўген Станіслававіч Зайцаў (нар. 2 чэрвеня 1970, Мсціслаў Магілёўскай вобласці) — беларускі ваенны і дзяржаўны дзеяч.
Скончыў Харкаўскае вышэйшае ваеннае камандна-інжынернае вучылішча ракетных войскаў імя Маршала Савецкага Саюза М. І. Крылова, Беларускі недзяржаўны інстытут правазнаўства.
З 1992 года праходзіў ваенную службу на розных пасадах — ад інжынера аддзялення ракетнага палка да камандзіра артылерыйскай брыгады. З 2012 года па 2019 год — ваенны камісар Брэсцкай вобласці, начальнік Брэсцкага гарнізона.
Выбіраўся дэпутатам Брэсцкага гарадскога Савета дэпутатаў 26-га склікання, дэпутатам Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў 27-га і 28-га скліканняў. Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання.
Узнагароджаны ордэнам «За службу Радзіме» III ступені, медалямі «За бездакорную службу» II і III ступені[1].