wd wp Пошук:

Яўген Рыгоравіч Цвінгель

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Цвінгель. Яўген Рыгоравіч Цвінгель (нар. 27 сакавіка 1938, г. Бабруйск) — беларускі архітэктар. Заслужаны архітэктар Беларусі.

Біяграфія

Скончыў у 1957 годзе Мінскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум. Працаваў тэхнікам-архітэктарам. Служыў у 19571969 гадах у Савецкай Арміі[1]. Працаваў у Ваенпраекце, Мінскпраекце. З 1963 года — галоўны архітэктар Белдзіпрагандлю[1]. У 1970 годзе скончыў Мінскі тэатральна-мастацкі інстытут[2][1].

Член Саюза архітэктараў з 1967 года[2]. Пражываў у Мінску[1].

Творчасць

Універмаг «Вілія» ў Вілейцы
Гандлёва-грамадскі блок прадпрыемства КБДЭМ

Асноўныя працы: паказальная школа-крама прамгандлю (інтэр’еры) па вул. Маскоўскай (1969, з Л. І. Анікінай), сталовая завода імя Вавілава ў г. Мінску (1980), крама «Кадр» па Ленінскім праспекце (1980); гандлёва-грамадскі блок прадпрыемства КБДЭМ па Партызанскім праспекце, 2 к1 (1978); гандлёвы комплекс «Ударнік» (1989); універсам «Гродна» ў мікрараёне Захад-З (1983), па вул. Будзённага (1988), база Упраўлення рабочага забеспячэння з адміністрацыйным блокам па вуліцы Платонава (1983); універмаг «Вілія»(wd) бел. ў Вілейцы (1976); камбінат грамадскага харчавання завода «Гарызонт» (1979, з В. М. Аладавым); рэканструкцыя акружнога Дома афіцэраў (1982, з Г. В. Сысоевым)  — усе у Мінску[1]; фабрыка паўфабрыкатаў і кулінарных вырабаў (1987)[1], дом гандлю (2004) у г. Светлагорску; гандлёва-грамадскі цэнтр у Мінску (2000); амбулаторыя ў вёсцы Сноў (2006); гандлёвы дом у г. Мар’іна Горка (2008); бізнес-цэнтр у г. Мінску (1997)[2].

Узнагароды

Узнагароджаны дыпломам I ступені СА СССР (1968) за распрацоўку інтэр’ераў у Мінску[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 Цвингель Евгений Григорьевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1.(руск.)
  2. 1 2 3 Цвингель Евгений Григорьевич // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. Минск: Энциклопедикс, 2014. −140 с. ISBN 978-985-7090-29-7.(руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1938 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага архітэктурна-будаўнічага каледжа
Катэгорыя·Супрацоўнікі Ваенпраекта
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 сакавіка
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза архітэктараў
Катэгорыя·Архітэктары Мінска
Катэгорыя·Заслужаныя архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Супрацоўнікі Белдзіпрагандлю
Катэгорыя·Архітэктары Вілейкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Супрацоўнікі Мінскпраекта
Катэгорыя·Члены Саюза архітэктараў СССР
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бабруйску
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя