wd wp Пошук:

Яўген Рыгоравіч Дзягцярык

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Дзягцярык. Яўген Рыгоравіч Дзягця́рык (2 снежня 1924, г. Пржавальск, Кыргызстан — 2001) — беларускі кампазітар.

Біяграфія

Скончыў у 1954 годзе Беларускую кансерваторыю (клас А. Багатырова), з 1962 года выкладае ў Беларускай акадэміі музыкі.

Член Беларускага саюза кампазітараў ‎з 1957 года.

Творчасць

Асноўныя жанры творчасці камерна-інструментальныя і камерна-вакальныя. Сярод твораў: кантата «Радзіма» на словы Я. Коласа (1954), «Карнавальная сюіта» (1959), паэмы «Мора», «Світанне» (1960), «Палессе» (1962) для сімфанічнага аркестра; рапсодыя на тэмы беларускіх народных песень для цымбалаў з аркестрам (1962), уверцюра (1964), «Беларуская сюіта» (1964); п’есы для аркестра беларускіх народных інструментаў; камерна-інструментальныя ансамблі і п’есы; вакальныя цыклы на словы М. Багдановіча, Ш. Пецёфі, А. Міцкевіча, М. Хведаровіча; харавы цыкл «Ляцяць песні над Белай Руссю» на словы народныя і Я. Купалы.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 снежня
Катэгорыя·Артыкулы пра музыкантаў без партрэтаў
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кыргызстане
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Кампазітары XX стагоддзя
Катэгорыя·Кампазітары Беларусі
Катэгорыя·Памерлі ў 2001 годзе
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза кампазітараў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1924 годзе