wd wp Пошук:

Яўген Пятровіч Пулхаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Пулхаў. Яўген Пятровіч Пулхаў (18 лютага 1908, Баранавічы — 18 кастрычніка 1992, Пінск) — беларускі мастак, педагог.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і чыгуначніка, машыніста паравоза. У 1922 годзе яго бацька пераехаў з сям’ёй у г. Пінск. Пасля заканчэння прыватнага рускага рэальнага вучылішча Яўген Пулхаў з 1927 года працаваў землямерам, шмат фатаграфаваў.

Настаўнікам стаў Фёдар Піліпавіч Лаўроў (1896—1971), які далучыў пачынаючага мастака да афармлення Палескага кірмашу (1937). Мала захавалася карцін Я. П. Пулхава гэтага пачатковага перыяду: усяго некалькі невялікіх эцюдаў ужо незахаваўшыхся пінскіх царквушак і каплічак, выкананых алейнымі фарбамі.

Пасля вайны працаваў метадыстам у Пінскім абласным Доме народнай творчасці. Пачынаючы з 1953 года кіраваў студыяй выяўленчага мастацтва ў Доме піянераў і школьнікаў. Яго вучнямі былі Барыс Хургель, Мікалай Байрачны, Яўген Шатохін, Навум Шэер, Андрэй Вярэніч, Наталля Галушка і інш.

Неаднаразова удзельнічаў у выставах. Вялікі поспех мелі дзве размаляваныя керамічныя вазы на выставе беларускай народнай творчасці ў Маскве (1955). Валодаў рознымі тэхнікамі, аднак сапраўдным майстрам праявіў сябе ў акварэлі. Любімыя тэмы акварэляў — яблычныя нацюрморты і кветкі. Да 30-годдзя Перамогі над фашысцкай Германіяй выканаў цыкл гравюр «Поверженный фашизм», «Никто не забыт…», «Качин Михаил». Шмат працаваў у галіне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва: распісваў керамічныя гаршкі, драўляныя талеркі і інш. Выдатна атрымлівалася ў яго лясная скульптура з сучкоў і карэньчыкаў. У 1983 годзе ў Пінскай гарадской карціннай галерэі адбылася персанальная выстава карцін мастака, прысвечаная 75-годдзю з дня нараджэння.

Памёр 18 кастрычніка 1992 года і быў пахаваны на могілках «Пасенічы».

Творы мастака захоўваюцца ў Музеі Беларускага Палесся.

Узнагароды

За сваю шматгадовую працу быў узнагароджаны медалямі «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна» і «Ветэран працы», значкамі «Отличник народного образования» і «За активную работу с пионерами» (1964), Ганаровай граматай.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 лютага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі ў 1992 годзе
Катэгорыя·Выдатнікі народнай адукацыі Беларускай ССР
Катэгорыя·Памерлі 18 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Пінску
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Пахаваныя ў Пінскім раёне
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Баранавічах
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1908 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Ветэран працы»