wd wp Пошук:

Яўген Пятровіч Пакаташкін

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Пакаташкін. Яўген Пятровіч Пакаташкін (12 красавіка 1937 года, Гомель — 1994) — беларускі мастак-графік. Працаваў у галіне станковай графікі.

Біяграфія

Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча ў 1960 годзе. Дыпломная праца — графічны ліст «Свята ўраджаю». Удзельнічаў у рэспубліканскіх і ўсесаюзных выстаўках з 1960 года. Займаў пасаду старшыні праўлення Гомельскай абласной арганізацыі Саюза мастакоў БССР у 1973 годзе[1].

Творчасць

Асноўныя творы: «У напад», «Глыток вады», «Расстрэл камісара Я. М. Фаміна», «Памром, але не здадзімся» (1961); серыя індустрыяльных матываў: «Светлагорск», «Станцыя Навабеліца» (1962), «Пагрузка кантэйнераў» (1963), «Паўночны Урал», «Аэрапорт» (у сааўтарстве з Л. М. Пакаташкінай, 1966), «Запраўка самалётаў» (1964), «Сакавік», «Вайна і жыццё» (1966), «Каўказ. Цешчына мова» (1967), «Вясна. Гомель» (1970) і інш. «Працоўный дзень», «На палі Радзімы».

Сям’я

Быў у шлюбе з беларускай мастачкай-графікам Любоўю Пакаташкінай.

Зноскі

  1. https://socrealizm.com.ua/gallery/artist/pokatashkin-ep-1937

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Мастакі XX стагоддзя
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Члены Саюза мастакоў Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1937 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Мастакі СССР
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў Гомелі
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава
Катэгорыя·Памерлі ў 1994 годзе
Катэгорыя·Члены Саюза мастакоў БССР
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Графікі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 красавіка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гомелі