wd wp Пошук:

Яўген Паўлавіч Дзямідчык

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Дзямідчык. Яўген Паўлавіч Дзямідчык (2 студзеня 1925, Барысаў — 1 красавіка 2010) — беларускі вучоны ў галіне хірургіі і анкалогіі. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1996), доктар медыцынскіх навук (1988), прафесар (1988). Заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь (1997).

Біяграфія

Скончыў Мінскі медыцынскі інстытут (1957). У 1966—1974 гг. асістэнт, дацэнт кафедры шпітальнай хірургіі, адначасова галоўны хірург Мінскага гарздраўаддзела (1966—1987), у 1974—1996 гг. загадчык кафедры анкалогіі Мінскага медыцынскага інстытута. З 1996 г. прафесар Мінскага медыцынскага інстытута, у 1990—2000 гг. кіраўнік Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра пухлін шчытападобнай залозы Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. У 1998—2006 гг. кіраўнік даследчай групы Інстытута фізіялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. З 2003 г. галоўны навуковы супрацоўнік цэнтральнай навукова-даследчай лабараторыі, з 2005 г. прафесар ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны медыцынскі універсітэт». 

Навуковая дзейнасць

Асноўныя працы ў галіне хірургіі і анкалогіі. Даказаў, што вялікі рост захворвання дзяцей на рак шчытападобнай залозы ў Беларусі абумоўлены дзеяннем падвышанай радыяцыі ў выніку аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Ім вызначаны клініка-біялагічныя асаблівасці радыяцыйна-індукаванага рака шчытападобнай залозы ў дзяцей, устаноўлены адрозненні генетычных пашкоджанняў у залежнасці ад гісталагічнага тыпу пухліны, распрацавана тэхніка аптымальных першасных і паўторных хірургічных умяшанняў пры рэцыдывах і метастазах гэтай пухліны. Прапанаваў метад камбінаванага лячэння хворых неаперабельным тырэоідным ракам і вызначыў эфектыўнасць радыаёдтэрапіі пры лёгачных метастазах рака шчытападобнай залозы ў дзяцей і падлеткаў, якія атрымалі апраменьванне падчас Чарнобыльскай катастрофы. Аўтар больш за 380 навуковых прац, у тым ліку 16 манаграфій і даведнікаў па хірургіі, эндакрыналогіі і гастраэнтэралогіі, 11 патэнтаў на вынаходствы. 

Узнагароды

Асноўныя працы

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі БДМУ
Катэгорыя·Хірургі СССР
Катэгорыя·Заслужаныя ўрачы Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Анколагі СССР
Катэгорыя·Хірургі Беларусі
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута фізіялогіі НАНБ
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Францыска Скарыны
Катэгорыя·Анколагі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Барысаве
Катэгорыя·Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі 1 красавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дактары медыцынскіх навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выкладчыкі БДМУ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1925 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За адвагу»
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
Катэгорыя·Памерлі ў 2010 годзе